Home » Навiны » 23 красавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Хто, калі не мы?”

23 красавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Хто, калі не мы?”

Навучэнцы 3 класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі спартландыі “Здаровы я – здаровая сям’я”; навучэнцы 6-7 класаў – рухомых гульняў; навучэнцы 9-10 класаў – гарадскога турніру па міні-футболе сярод моладзі і падлеткаў 1997-2000 г.н., які прайшоў у рамках Спартакіяды па месцу жыхарства, вынік удзелу – першае месца.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных  выставах “Мы абавязаны іх ратаваць”, “Яны жывуць побач з намі”, “Суседзі па планеце”. Навучэнцам 4 “М” класа ў бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у КТС “Мы і наша Зямля”, прымеркаванай да Сусветнага дня Зямлі (22.04).

Навучэнцы 2 “А” і 2 “Б” класаў прынялі ўдзел ва ўроку беражлівасці “Азбука Берагошы”, а навучэнцы 9 класаў (дзяўчаты) – у гадзіне здароўя “Усё, што неабходна ведаць дзяўчатам…”.

Навучэнцы 9-10 класаў, педагогі гімназіі ў суботні дзень сталі ўдзельнікамі працоўнага дэсанту, арганізаванага у рамках рэспубліканскага суботніка. У выніку суботніка тэрыторыю гімназіі ўпрыгожылі саджанцы туі, маньчжурскага арэха, шаравіднай вярбы.

У суботні дзень гімназісты таксама сталі ўдзельнікамі раённай алімпіяды “Алімпіядныя надзеі” па вучэбных прадметах “Грамадазнаўства”, “Фізіка”, “Хімія”, “Замежныя мовы”, “Руская мова і літаратура”  і вочнага тура дыстанцыйнай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Беларуская мова і літаратура”.

Актывісты ПА ГА “БРСМ”, піянеры дружыны “Спадчына” прынялі актыўны ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці раённай алімпіяды, а таксама ў падрыхтоўцы да абласнога злёту атрадаў ЮІР.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь