Home » Навiны » 30 красавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні настрой”.

30 красавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні настрой”.

IMG_20160430_103321097

У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, “Гуляем у футбол”. Гімназісты таксама наведалі наступныя аб’яднанні па інтарэсах – “Чароўная палітра”, “Гімназічны тэатр”, “Юны журналіст”, “Жывое слова дзіцяці”, “Беларускі тэатр”.

Навучэнцы 2 “В” класа прынялі ўдзел у пазнавальным уроку “Чернобыль 30 лет спустя”; навучэнцы 5 класаў – у пазнавальнай гульні “Is Keeping Traditions Fun? Easter”, арганізаванай у рамках дзейнасці клуба аматараў замежных моў “X-Stream”; навучэнцы 7 класаў – у пазнавальным турніры “Тварам да здароўя”.

Навучэнцы 10 класаў, педагогі гімназіі ў суботні дзень сталі ўдзельнікамі працоўнай акцыі па добраўпарадкаванню тэрыторыі гімназіі “Чыстая гімназія – чысты горад!”. У выніку правядзення акцыі тэрыторыю гімназіі ўпрыгожылі саджанцы туі, шаравіднай вярбы, елкі і сасны.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжнай  выставе “Мы і наша Зямля”. Навучэнцам 6 “Б” класа ў бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у круглым стале “Чарнобыль: легенда, быль, падзея”, прымеркаваным да Дня памяці Чарнобыльскай трагедыі (26.04).

У суботні дзень гімназісты таксама сталі ўдзельнікамі вочнага тура дыстанцыйнай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Руская мова і літаратура” і фестывалю аматараў дзіцячай польскай паэзіі, які прайшоў у г. Мінску.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь