Home » Навiны » 07 мая гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Мы – нашчадкі Перамогі…”

07 мая гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Мы – нашчадкі Перамогі…”

У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”.

Вучні 1 “В” і 1 “Г” класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі спартыўнага свята “З памяццю ў сэрцы”, прымеркаванага да Дня Перамогі.

Гімназісты таксама наведалі наступныя аб’яднанні па інтарэсах – “Чароўная палітра”, “Гімназічны тэатр”, “Юны журналіст”, “Жывое слова дзіцяці”, “Беларускі тэатр”, “Дожджык”, “Сучасны танец”; аб’яднанне па інтарэсах “Мерыдыян” (ЭБЦ).

У бібліятэцы гімназісты змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Вайна на старонках кніг”, “Пагартаем старонкі часопісаў”, “Чарнобыль: легенда, быль, падзея”.

Навучэнцы 9-11 класаў наведалі факультатыўныя заняткі па фізіцы, біялогіі, кітайскай, польскай і рускай мовах.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа.

Навучэнцы 8 класаў прынялі ўдзел у пасяджэнні гарадскога клуба “Discovery”, у рамках якога прайшла літаратурна-музыкальная кампазіцыя «Забвению не подлежит».

Навучэнцы 9-10 класаў, педагогі гімназіі ў суботні дзень сталі ўдзельнікамі працоўнай акцыі “Рыхтуемся да Дня Перамогі РАЗАМ!”. Пад час правядзення акцыі былі падрыхтаваны атрыбуты для ўпрыгожвання гімназічнай калоны.

Актывісты піянерскай дружыны “Спадчына”, ПА ГА “БРСМ” паўдзельнічалі ў акцыі  “Ветэран жыве побач”, а таксама ў падрыхтоўцы да раённага агляду-конкурсу піянерскіх парадна-цырыманіяльных атрадаў.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь