Home » Навiны » V Рэспубліканская міжнародная алімпіяда-конкурс знаўцаў кітайскай мовы «Мост Кітайскай мовы»

V Рэспубліканская міжнародная алімпіяда-конкурс знаўцаў кітайскай мовы «Мост Кітайскай мовы»

21 мая 2016 на базе гімназіі №23 г. Мінска  адбылася V Рэспубліканская міжнародная алімпіяда-конкурс знаўцаў кітайскай мовы «Мост Кітайскай мовы» сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь. У ёй прынялі удзел 154 навучэнцы з 16 школ і гімназій горада Мінска, Віцебска, Оршы, Дзяржынска, Магілёва. Усе дзеці былі падзелены на 3 узроставыя групы.  Навучэнцы 1 і 2 узроставай групы – вучні 1-4 і 5-6 класаў чыталі вершы, выконвалі песні і танцавальныя нумары. Вучні нашай гімназіі  Разумік  Насця, Моніч Дар’я,  Макарэвіч Анастасія, Смалянова Аляксандра,  Ананіч Паліна, Бандарчык Агата,  Якжык Яўгенія, Кавалеўская Аляксандра прадэманстравалі свае таленты ў песнях і танцавльных нумарах. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі ад спадара Ван Дацзюна – Першага сакратара па справах адукацыі Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Вучаніца 7 “М” класа  Марыя Ліснеўская і вучаніца 8 “Б” класа Марына Кісіцкая спаборнічалі ў  3 узроставай групе – сярод вучняў  7-11 класаў. Журы, у склад якога ўваходзілі кітайскія настаўнікі,  ацэньвала канкурсантаў па трох намінацыях: адказы на пытанні па кітаязнаўству, вуснай тэме і творчаму выступленню. Усяго ўдзельнічала 18 канкурсантаў, двое з іх атрымалі дыпломы І ступені  і паедуць на фінальную міжнародную частку конкурса у Кітайскую Народную Рэспубліку. Нашы дзяўчаты  прадэманстравалі свае   веды па гісторыі і культуры Кітая, расказалі вусную тэму  і прадставілі   свае творчыя нумары вельмі дастойна!

Адміністрацыя гімназіі выказвае падзяку настаўніку кітайскай мовы Фу Сюеін за прафесійнае майстэрства і добрасумленную працу.

Жадаем усім удзельнікам поспехаў у вывучэнні кітайскай мовы!


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь