Home » Навiны » Свята апошняга званка

Свята апошняга званка

30 мая адбылося свята апошняга званка. У цудоўны сонечны дзень павіншаваць выпускнікоў сабраліся бацькі і настаўнікі, адміністрацыя гімназіі і ганаровыя госці.

У пачатку лінейкі са словамі прывітання да ўсіх удзельнікаў свята звярнулася дырэктар гімназіі Паўхлеб Л.С. Затым, для азнаямлення з загадам “Аб допуску вучняў дзявятых і адзінаццатых класаў да выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на другой і трэцяй ступенях агульнай сярэдняй адукацыі”, слова было прадастаўлена намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце Захаравай Л.І.

На святочнай лінейцы прысутнічалі ганаровыя госці: Ігнатава В.В., начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта, Ляўко А.М., старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, Рамановіч В.У., намеснік дырэктара дзяржаўнай установы “Дзяржынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, член праўлення грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, Каробкіна А.К., ідэолаг ААТ “ДЭМЗ”, Кадлубовіч Ю.У., ідэолаг ААТ “Крутагор’е-Петкавічы”, Гардзевіч А.Л., дзяржаўтаінспектар Дзяржынскага РАУС, маёр міліцыі

Па традыцыі, галоўнымі дзеючымі асобамі свята сталі вучні 11-х класаў. З наказам да іх звярнуліся  настаўнікі пачатковых класаў, класныя кіраўнікі, бацькі.

З вучнямі 4, 8, 9 і 10 класаў была праведзена інтэрактаўная гульня.

Пасля гульні былі уручаны ўзнагароды пераможцам заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу “ТэхнаІнтэлект”, а таксама пераможцам міжнародных творчых конкурсаў.

Пад час правядзення лінейкі былі падведзены вынікі традыцыйных працоўных акцый “Мая праца ўліваеца ў працу маёй Радзімы” і “Збяры макулатуру – зберажы дрэва”, пераможцы якіх атрымалі граматы і салодкія прызы – пірагі.

У завяршэнні свята вучні 11-х класаў па традыцыі перадалі сімвал ведаў – гімназічную саву – вучням 10-х класаў, затым прагучаў апошні званок.

Права для перадачы гімназічнай савы было прадастаўлена вучню 11 “А” класа Макарчыку Вадзіму, дыпламанту другой ступені другога этапу, а таксама ўдзельніку трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы, і вучаніцы 11 “Б” класа Маслоўскай Лізавеце, лаурэту першай ступені першага міжнароднага музычнага  конкурсу маладых выканаўцаў “Арс нова – 2016”. Права прыняць сімвал ведаў – вучню 10 “А” класа Слабадзенюку Расціславу, дыпламанту трэцяй ступені заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па хіміі, і вучаніцы 10 “Б” класа Дзешчыц Ксеніі, дыпламанту III ступені абласнога этапу рэспубліканкага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ, удзельніцы трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі

Апошні званок прагучаў у выкананні вучня 11 “А” класа, Барадзея Станіслава, лаурэта першай ступені першага міжнароднага музычнага  конкурсу маладых выканаўцаў “Арс нова – 2016”, і вучаніцы 1 “Б” класа Момат Эміліі, дыпламанта першай ступені раённага творчага конкурсу “Я – магу!”.

Усе ўдзельнікі лінейкі мелі ўнікальную  магчымасць прайсці пад сімвалічнай аркай поспеху і загадаць сваё самае запаветнае жаданне.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь