Home » Навiны » Экскурсія ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, або Вандроўка па Цэнтральнай Беларусі

Экскурсія ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, або Вандроўка па Цэнтральнай Беларусі

17 чэрвеня выхаванцы лагера працы і адпачынку “Пчолка”, які дзейнічае на базе гімназіі з самага пачатку лета, наведалі Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Экскурсія была прысвечана Году культуры ў Беларусі.

Пад час экскурсіі па экспазіцыйным сектары “Цэнтральная Беларусь” хлопцы і дзяўчаты даведаліся аб характэрных асаблівасцях народнай архітэктуры і побыту, планіроўкі паселішча, прыродных асаблівасцях гісторыка-этнаграфічнага рэгіёну.

У наш маршрут былі ўключаны: уніяцкая Свята-Пакроўская царква 18 стагоддзя, грамадскі свіран для захоўвання запасу прадуктаў на выпадак неўраджаю, прыдарожная капліца-ратонда, млын 19 стагоддзя, кузня, народнае аднакласнае вучылішча і гумно пачатку 20 стагоддзя. Пад час эксурсіі выхаванцы лагера таксама наведалі сялянскія сядзібы канца 19-пачатку 20 стагоддзя, якія былі перавезены ў музей з розных куткоў цэнтральнай Беларусі. Сядзібы складаюцца з жылых і гаспадарчых памяшканняў: хат, хлявоў, гумнаў. Нашай увазе былі прадстаўлены і інтэр’еры з традыцыйнымі прадметамі побыту.

Больш за ўсё хлопцаў і дзяўчат уразіў млын 19 стагоддзя. Выхаванцы лагера не толькі агледзелі яго звонку, але змаглі пабываць і ў самім будынку.

Напрыканцы экскурсіі стомленыя і задаволеныя “турысты” сталі ўдзельнікамі пікніка, пад час якога яны не толькі падмацаваліся ўзятымі з дому прысмакамі, але і падзяліліся сваімі ўраджаннямі аб экскурсіі і працы ў лагеры.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце,

кіраўнік лагера працы і адпачынку “Пчолка”

Новік А.А.

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь