Home » Навiны » Падведзены вынікі раённага турыстычнага злёту-2016

Падведзены вынікі раённага турыстычнага злёту-2016

Здароўе – у чыстым паветры,

Настрой – у надзейных сябрах,

Усе краязнаўчыя спектры –

У нашых трывалых руках.

Турызм – не дарэмная справа,

Турызм – не прастое слаўцо,

Здароўе, сяброўства, дзяржава

Спляліся ў  кола адно!

Хацкевіч А.Я.

З 14 па 16 чэрвеня па тэрыторыі парка актыўнага адпачынку “Якуцкія горы” праходзіў раённы турыстычны злёт школьнікаў, прымеркаваны да 870-годдзя заснавання г. Дзяржынска. Вучні і педагогі нашай гімназіі прынялі актыўны ўдзел у дадзеным мерапрыемстве.

Вынікі ўдзелу каманды гімназіі “Рамантычная дзясятка” у злёце наступныя:

  • Конкурс ваенна-патрыятычнай песні – 1 месца,
  • Конкурс прадстаўлення каманд – 5 месца,
  • Конкурс турысцкіх газет – 5 месца,
  • Конкурс краязнаўцаў – 9 месца,
  • Конкурс турысцкіх навыкаў і побыту – 12 месца,
  • Тэхніка горна-пешаходнага турызму – 6 месца,
  • Фігурнае кіраванне веласіпедам – 6 месца.

Па выніках удзелу ў творчых конкурсах каманда гімназіі заняла 3 месца.

Агульны вынік удзелу ў турыстычным злёце – 6 месца.

Выказваем шчырыя словы падзякі ўсім ўдзельнікам турыстычнага злёту, а таксама педагогам гімназіі, якія рыхтавалі каманду да ўдзелу ў конкурсах і спаборніцтвах!!!

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.

IMG_20160616_132250405


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь