Home » Навiны » Квітней, родны горад!..

Квітней, родны горад!..

03 ліпеня вучні, бацькі, педагогі гімназіі сталі ўдзельнікамі раённых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню незалежнасці і 870-годдзю заснавання г. Дзяржынска.

Вучні 8-10 класаў, педагогі прынялі ўдзел ў святочным шэсці на гарадскую плошчу і мітынгу.

У рамках правядзення мітынга прайшла цырымонія ўшанавання ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, пад час якой піянеры дружыны “Спадчына” уручылі ветэранам кветкі.

Затым вучні і педагогі гімназіі сталі удзельнікамі раённага арт-праекта “Моладзь Дзяржыншчыны онлайн”. Пад час работы святочнай пляцоўкі гімназіі можна было набыць сувенірную прадукцыю бізнес-кампаніі “Чароўны куфэрак” (сцяжкі, календары, магніты, віншавальныя паштоўкі, ручнікі, біжутэрыю і інш.), палюбавацца вырабамі з саломкі ў рамках выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці “З юбілеем, Дзяржынск!”, а таксама прыняць удзел у выставе-прэзентыцыі з элементамі інтэрактыва “Развіццё творчых здольнасцей вучняў гімназіі праз удзел у клубнай дзейнасці”.

Так, пад час прэзентацыі клуба “X-Stream” можна было навучыцца збіраць чамадан у падарожжа па-англійску;

удзельнікі клуба “Юны валейбаліст” правялі майстар-клас па гульні ў карфбол,

а ўдзельнікі клуба “Гармонія” – майстар-клас па ігры на цымбалах; дзяўчаты, якія наведваюць клуб “Эка”, з дапамогай звычайных мікраскопаў яшчэ раз даказалі, што дзіўнае – побач;

удзельнікі клуба “Крынічка” пашырылі веды гараджан аб беларускіх традыцыях праз народныя загадкі, а удзельнікі клуба “Кліа” выявілі самых лепшых знаўцаў гісторыі Дзяржыншчыны.

Добры настрой жыхарам і гасцям горада падарылі дзяўчаты з вакальнага гурта “Звездопад” і хлопцы з вакальна-інструментальнага ансамбля “Респект” пад час правядзення святочнай канцэртнай праграмы “Роднаму гораду прысвячаецца!”.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь