Home » Навiны » «З юбілеем, Дзяржынск!»

«З юбілеем, Дзяржынск!»

«З юбілеем, Дзяржынск!» – Так называлася раённая выстава-конкурс фларыстычных дываноў, якая праводзілася 3 ліпеня на цэнтральнай плошчы Дзяржынска. Творчыя групы педагогаў, бацькі і навучэнцы паказалі высокі ўзровень стварэння фларыстычных дываноў, прысвечаных 870-годдзю горада Дзяржынска.

23

Фларыстычны дыван ўяўляў сабой кветнік з выкарыстаннем кветкава-дэкаратыўных раслін (аднагадовых, шматгадовых), пяску, пілавіння, дранкі, кары і іншых матэрыялаў. Кампазіцыйнае рашэнне, складанасць, арыгінальнасць дывана выказвалі ідэі патрыятызму, гонар за Рэспубліку Беларусь, родны горад, які адзначаў свой 870-гадовы юбілей.

 

Дзве алеі былі высланы 38 фларыстычнымі дыванамі.

Фларыстычная кампазіцыя  “Квітней, родны горад!”, якая  была створана групай крэатыўных педагогаў гімназіі, па выніках конкурсу заняла першае месца!

flower carpet2016

Выказваем падзяку  творцам кампазіцыі – настаўнікам англійскай мовы Барута Наталлі Станіславаўне, Дубоўскай  Кацярыне Анатольеўне, Сухаравай  Марыі Сяргееўне, настаўніку біялогіі Слінка Святлане Уладзіміраўне і настаўніку хіміі Маціеўскай Ларысе  Мікалаеўне!

k1p4A8_wvCTtjkk9


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь