Home » Навiны » Дзень ведаў у гімназіі г. Дзяржынска, або 25-ты першы школьны званок

Дзень ведаў у гімназіі г. Дзяржынска, або 25-ты першы школьны званок

 

1 верасня па ўсёй нашай краіне прайшлі святочныя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў, прагучалі першыя званкі, даўшыя адлік новаму 2016/2017 навучальнаму году.

Не стала выключэннем і наша гімназія. А 9-ай гадзіне раніцы навучэнцы, бацькі і настаўнікі сабраліся на пляцоўцы побач з гімназіяй, каб разам адсвяткаваць пачатак новага вучэбнага марафона.

Свята, акрамя непасрэдна Дня ведаў, было прысвечана таксама 25-гадоваму юбілею гімназіі і таму праходзіла ў незвычайнай для ўсіх форме. Пад час лінейкі на пляцоўку выносіліся кавалкі торта, якія сімвалізавалі галоўныя складовыя часткі поспеху гімназіі, напрыклад: “Нашы вучні”, “Нашы педагогі”, “Нашы партнёры” і г.д. У выніку атрымаўся прыгожы торт, які адлюстроўваў адзінства навучэнцаў, бацькоў, педагогаў і прадпрыемстваў-партнёраў гімназіі.

Лінейка не абышлася без творчых нумароў навучэнцаў. Танцы, песні, музычна-спартыўныя пастаноўкі – вось толькі малая частка таго, што адбывался на святочнай пляцоўцы гімназіі.

Асабліва гасцям спадабаліся выступленні вучняў 1 “Б” і 1 “В” класаў – Доўнар Мар’яны, Шаклеінай Сафіі, Гудвіловіча Арсенія, Чайбекава Віктара. Першакласнікі ў вершаванай форме распавядалі і праспявалі аб сваім хваляванні, жаданні вучыцца і радасці ад прыхода ў школу.

Са словамі прывітання да ўдзельнікаў свята звярнулася дырэктар гімназіі Паўхлеб Л.С., а таксама ганаровыя госці: намеснік старшыні Дзяржынскага райвыканкама па эканамічных пытаннях Панчанка А.П., спецыяліст па кадрах ААТ “Крутагор’е-Петкавічы” Кадлубовіч Л.М., старшыня прафкама ДУП “ПМК – 190” Луцэвіч І.М., інспектар інспекцыі надзора і прафілактыкі Дзяржынскага РАНС Ярута Д.В., інспектар ДАІ Дзяржынскага РАУС, маёр, Гардзевіч А.Л., ідэолаг ААТ “ДЭМЗ” Каробкіна А.К., прадстаўнік бацькоўскага камітэта гімназіі Апанасік В.І.

Пасля лінейкі дзеці адправіліся  на першыя святочныя ўрокі “Нам далі запавет мір берагчы” і “Пра цябе, мой родны горад, я з любоўю раскажу”.

Педагог-арганізатар

Будаеў М.С.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь