Home » Навiны » “Нам далі запавет мір берагчы”

“Нам далі запавет мір берагчы”

Першага верасня на ўроку мужнасці  “Нам далі запавет мір берагчы” вучням 4-х класаў была прэзентавана  новая кніга  “Я помню ўсё…”. Стваральнікамі гэтай кнігі сталі Уладзімір Ліпскі і Мікола Чарняўскі.

Бібліятэкар гімназіі Ала Мікалаеўна Харлап паведаміла дзецям, што ў гэтай кнізе сабраны ўспаміны беларускіх пісьменнікаў пра вайну.  На працягу многіх гадоў гэтыя творы друкаваліся ў нумарах часопіса “Вясёлка”, рэдактарам якога з’яўляецца Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі. Тры гады  навучання, амаль усе вучні цяперашніх  4-х класаў, а іх  127 чалавек, выпісваюць і чатаюць гэты пазнавальны дзіцячы часопіс для пачаткоўцаў. Безумоўна, чытаючы “Вясёлку”, яны знаёміліся з гэтымі шчымлівымі аповедамі беларускіх пісьменнікаў. І вось зараз  іх ўбачылі пад адной вокладкай кнігі “Я помню ўсё…”.

Чацвёртакласнікі не толькі з цікавасцю пазнаёміліся з новай кнігай, але і з задавальненнем успомнілі іншыя творы Уладзіміра Ліпскага. З азартам яны адказвалі на пытанні віктарыны, робячы такім чынам завочнае падарожжа па кнігах пісьменніка.

У канцы ўрока дзеці падзяліліся ўражаннямі аб пачутым і ўбачаным. А Ала Мікалаеўна  запрасіла іх наведаць   гімназічную бібліятэку і ўзяць новую кнігу  “Я помню ўсё…”, якая толькі гэтым летам трапіла да іх у фонд.   Чытаючы гэты зборнік, навучэнцы яшчэ раз пераканаюцца ў тым, што самае каштоўнае  ў жыцці – гэта мір – мір, які завешчана  берагчы.

Мардасевіч Вольга Уладзіміраўна  – настаўніца 4 “А” класа


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь