Home » Навiны » 03 верасня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “З новым настроем у новы навучальны год!”.

03 верасня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “З новым настроем у новы навучальны год!”.

У першую суботу верасня навучэнцы 4 класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі спартландыі “Вясёлыя старты”, навучэнцы 7-8 класаў – Свята здароўя і спорту, прымеркаванага да пачатку новага навучальнага года.

У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”. Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці – “Хор”, “Танец”, “Тэатр”, “Інструментальны ансамбль”, “Вакальны ансамбль” і інш.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Новыя кнігі”, “Пра цябе, мой родны горад, я з любоўю раскажу!”, “Нам далі запавет мір берагчы”, “У. Ліпскі: жыццё і творчасць”.

Актывісты піянерскай дружыны “Спадчына” мелі магчымасць наведаць 3D-планетарый, а затым – ЦТДіМ у рамках Тыдня ўстаноў дадатковай адукацыі.

Ярка і запамінальна прайшла сусрэча навучэнцаў гімназіі з удзельнікамі міжнароднага прабега міру і гармоніі. Госці гімназіі расказалі дзецям аб узнікненні звышмарафона “Бег міра”, аб яго ідэях і сэнсе. Пасля вучні паказалі ўдзельнікам прабегу канцэртную праграму, прысвечанаю міру і ўзаемаразуменню паміж народамі.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.,

педагог-арганізатар Будаеў М.С.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь