Home » Навiны » Дыстанцыйныя алімпіяды пачынаюцца…

Дыстанцыйныя алімпіяды пачынаюцца…

ne6767I этап дыстанцыйнай алімпіяды па інфарматыцы (тэсціраванне)  адбудзецца ўжо заўтра. Для ўдзелу ў алімпіядзе зарэгістраваліся 10 навучэнцаў нашай гімназіі. Жадаем поспеху усім удзельнікам! Алімпіяда праводзіцца ў 2 этапы :  13 верасня  тэсціраванне і 16 верасня –  практычнае заданне.
Абласная дыстанцыйная алімпіяда  па фізіцы для навучэнцаў 7- 8 класаў пройдзе
з 26 верасня па 15 кастрычніка 2016 года.
Алімпіяда праходзіць з выкарыстаннем сістэмы дыстанцыйнага навучання Moodle ў два этапы:
першы (тэсціраванне) – 4 кастрычніка 2016 года;
другі (рашэнне задач) на базе абласнога  рэсурснага цэнтра- 15 кастрычніка 2016 года.

Азнаёміцца з парадкам правядзення можна ТУТ

 

Дыстанцыйная алімпіяда па астраноміі  праводзіцца для вучняў 5-11 класаў.  Яна пройдзе ў два этапы на базе ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці і абласных рэсурсных цэнтраў інфармацыйных тэхналогій . Заданні першага этапу будуць даступныя для выканання 27.09.2016 (тэсціраванне), другога (вочнага) – 08.10.2016 (рашэнне задач).

Азнаёміцца з парадкам правядзення можна тут


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь