Home » Навiны » 24 верасня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Насустрач новым адкрыццям!”

24 верасня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Насустрач новым адкрыццям!”

Навучэнцы 3 класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі вясёлай спартландыі “Прывітанне, восень!”.

У суботні дзень працавалі секцыі і гурткі спартыўнай накіраванасці – “Белая ладдзя”, “Юны стралок”, “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”.

Прайшлі заняткі міжшкольных педагагічных класаў, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Палітычная грамата”, “Юны журналіст”, “Дожджык” і “АВС” (па вывучэнню польскай мовы), “Гімназічнае ТБ”, “Тэатр мод”, “Масцярыца”, “Чароўная мазаіка” (ЦТДіМ) і інш.

У рамках гімназічнай суботы адбылося пасяджэнне клуба “X-Stream”, якое прайшло ў форме граматычнай віктарыны “English is FUN!”. Навучэнцы 7 класаў змаглі прадэманстраваць свае веды, уменне дзейнічаць у камандзе пад час удзелу ў інтэлектуальнай гульні “Самы, самая, самыя”.

Навучэнцы пачатковай школы з цікавасцю паўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне “У свеце казак”, а выхаванцы гурткоў “Юны турыст” і “Спартыўнае арыентаванне” – у раённым мерапрыемстве “Дзень турыста”, прымеркаваным да Міжнароднага дня турызму (27.09).

У рамках гімназічнай суботы прайшла падрыхтоўка ўзорнага аркестра ўстановы да кастынгу для ўдзелу ў агульнарэспубліканскім дзіцячым тэлевізійным конкурсе “Талент краіны”, а таксама рэпетыцыя святочнага канцэрта да Дня настаўніка.

Актывісты піянерскай дружыны “Спадчына” прынялі ўдзел у пасяджэнні раённага Савета ГА “БРПА”, у ходзе якога яны прэзентавалі гімназічныя мерапрыемствы да Дня нараджэння ГА “БРПА” і ўнеслі прапановы па святкаванню 95-годдзя піянерскай арганізацыі.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован.

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь