Home » Навiны » 1 кастрычніка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Святло настаўніцкіх вачэй няхай нам ззяе найярчэй!”.

1 кастрычніка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Святло настаўніцкіх вачэй няхай нам ззяе найярчэй!”.

У суботні дзень працавалі секцыі і гурткі спартыўнай накіраванасці – “Юны стралок”, “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”. Навучэнцы пачатковых класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі вясёлай спартландыі “Прывітанне, восень!”.

Прайшлі заняткі міжшкольных педагагічных класаў, факультатыўныя заняткі музычнай і выхаваўчай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Палітычная грамата”, “Юны журналіст”, “Гімназічнае ТБ”, “Тэатр мод”, “Масцярыца”, “Чароўная мазаіка” (ЦТДіМ), “Шарм” (ЭБЦ) інш.

Цэнтральным мерапрыемствам гімназічнай суботы стала правядзенне круглага стала “Запрашаем у прафесію “Настаўнік”, удзел у якім прынялі навучэнцы 9 класаў. Пад час мерапрыемства класныя кіраўнікі 9 класаў падзяліліся з хлопцамі і дзяўчатамі сваімі ўспамінамі аб школьным часе, паразважалі разам з навучэнцамі аб прэстыжы прафесіі педагога ў сучасным грамадстве, падкрэслілі неабходнасць паважлівых адносін да настаўнікаў, да іх працы.

Актывісты піянерскай дружыны “Спадчына”, ПА ГА “БРСМ”, вучнёўскага самакіравання прынялі ўдзел у валанцёрскіх акцыях “Клопат”, “Дом без адзіноты”, прымеркаваных адпаведна да Дня настаўніка і Міжнароднага дня сталых людей (01.10).

У рамках гімназічнай суботы навучэнцы 10-11 класаў паўдзельнічалі ў Дні адчыненых дзвярэй у Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў, дзе іх пазнаёмілі з сістэмай падрыхтоўкі будучых працаўнікоў праваахоўных органаў краіны.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь