У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня настаўніка, 30 верасня ў гімназіі прайшоў Дзень вучнёўскага самакіравання.
Вучні 10 і 11 класаў прымяралі на сябе ролю настаўнікаў пачатковай і базавай школы. Атрымаўшы ўказанні ад педагогаў гімназіі, яны праводзілі ўрокі па ўсіх прадметах, прадугледжаных школьнай праграмай. Гімназісты, якія выступілі ў ролі настаўнікаў, адчулі на сабе ўсю складанасць і адказнасць работы педагогаў.
Яркім завяршэннем Дня самакіравання стаў святочны канцэрт, пад час якога дзеці павіншавалі педагогаў гімназіі з прафесійным святам, а таксама выказалі падзяку сваім настаўнікам за іх нялёгкую працу.
Педагог-арганізатар
Будаеў М.С.