Home » Навiны » 8 кастрычніка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “У здаровым целе – здаровы дух!”

8 кастрычніка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “У здаровым целе – здаровы дух!”

Навучэнцы 5-8 класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя “Здаровы я – здаровая сям’я!”, у рамках якога былі арганізаваны: спартландыя “Вясёлыя старты” (5 класы), турнір по піянерболе (6 класы), спаборніцтвы па валейболе (7 класы), першынства па баскетболе (8 класы).

У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Юны стралок”, “Белая ладдзя”, “Таеквандо”. Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай і выхаваўчай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Юны журналіст”, “Гімназічнае ТБ”, “Тэатр мод”, “Масцярыца”, “Гімназічны тэатр” і інш.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з новай літаратурай і выданнямі пра жывёл. Выстава была прымеркавана да Сусветнага дня абароны жывёл (03.10).

Творча і цікава шосты школьны дзень у нашай гімназіі праходзіў для навучэнцаў 2 “М” і 2 “Г” класаў і іх матуль. Усе яны былі заняты выпускам святочных газет “Матуля мілая мая”, прысвечаных Дню маці (14.10). Пры дапамозе сваіх класных кіраўнікоў і матуль навучэнцы стварылі сапраўдныя шэдэўры, якія будуць упрыгожваць базавыя кабінеты напрацягу святочнага тыдня.

Актывісты вучнёўскага самакіравання прынялі ўдзел у падрыхтоўцы да выбараў галоўнага магістра гімназіі. Нагадаем, што дадзенае мерапрыемства пройдзе 10 кастрычніка, у панядзелак.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь