Home » Навiны » 15 кастрычніка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Я рукі матчыны цалую…”

15 кастрычніка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Я рукі матчыны цалую…”

У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Юны стралок”, “Белая ладдзя”, “Таеквандо”. Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай і выхаваўчай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Юны журналіст”, “Гімназічнае ТБ”, “Тэатр мод”, “Масцярыца”, “Палітычная грамата”, “Што? Дзе? Калі?”, “Дожджык”, “АВС”  і інш.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з новай літаратурай і выданнямі ў рамках тэматычных выстаў “Скажы жыццю “Да!”, “Чытаем па-беларуску разам з сябрамі”, “Вобраз маці ў творах мастацтва” і інш.

Творча і цікава шосты школьны дзень у нашай гімназіі праходзіў для навучэнцаў і бацькоў 2 “Б” і 2 “В” класаў. Яны сталі ўдзельнікамі святочных праграм “Мамін сад” і “Мая матуля лепшая ў свеце” адпаведна.

Мерапрыемства паралелі 11 класаў “Матуля – бліжэй чалавека няма” прайшло ў форме французскіх майстэрняў. Пад час сустрэчы юнакі і дзяўчаты абмеркавалі вершы і легенду аб матулі, яе бескарыслівай любові да сваіх дзяцей;  прачыталі і адгадалі аўтараў пісем да матуль, сярод якіх былі не толькі знакамітыя, але і звычайныя людзі; напісалі кароткія, але шчырыя пісьмы сваім матулям і класным кіраўнікамі; склалі сінквейны.

Такі сінквейн атрымаўся ў навучэнкі 11 “А” класа Южык Марыі:

Мама.

Мама родная.

Любит, учит, помогает.

Материнская молитва со дна моря вынимает.

Жизнь…

Навучэнка 5 “В” класа Аўхімовіч Вікторыя разам са сваёй матуляй Марынай Уладзіміраўнай прынялі ўдзел у цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў раённага конкурсу “Любімай матулі ў падарунак”, якая прайшла ў ЦТДіМ. Творчая работа дзяўчынкі была адзначана Дыпломам III ступені ў намінацыі «Сумка для шопінгу». Віншуем Вікторыю і жадаем ёй новых перамог!

Сям’я Башмаковых у складзе навучэнца 8 “М” класа Башмакова Уладзіміра, таты Сяргея Валер’евіча і матулі Таццяны Алегаўны прадставілі гімназію на раённым турысцкім свяце “Тата, мама, я – турысцкая сям’я”. Вынік удзелу ў спаборніцтве – 1 месца. Таксама віншуем з перамогай і выказваем сям’і Башмаковых шчырыя словы падзякі за супрацоўніцтва з гімназіяй!

Навучэнцаў 10 класаў у суботні дзень аб’яднаў удзел у дыскусіі “Літаратурны баль: як да яго адносіцца?”, а навучэнцаў 6 класаў – інтэлектуальная гульня “Grammar Merry-Go-Round”, якая прайшла ў рамках дзейнасці гімназічнага клуба “X-Stream”.

Актывісты піянерскай дружыны “Спадчына” прынялі ўдзел у падрыхтоўцы да ўрачыстага прыёму навучэнцаў 5 класаў у ГА “БРПА”. Дадзенае мерапрыемства пройдзе роўна праз тыдзень – 22 кастрычніка.

Актывісты ПА ГА “БРСМ”, піянерскай дружыны “Спадчына”, члены клуба “Крынічка” сталі ўдзельнікамі творчай акцыі “Матулін партрэт”, вынікі якой будуць падведзены на наступным тыдні.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь