Home » Навiны » 15 кастрычніка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Восеньскія сюрпрызы”.

15 кастрычніка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Восеньскія сюрпрызы”.

У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Юны стралок”, “Белая ладдзя”, “Таеквандо”. Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай і выхаваўчай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Юны журналіст”, “Гімназічнае ТБ”, “Тэатр мод”, “Масцярыца”, “Палітычная грамата”, “Што? Дзе? Калі?”, “Гімназічны тэатр” і інш.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з новай літаратурай і выданнямі ў рамках тэматычных выстаў “Ежа шкодная і карысная”; “Новыя кнігі”; “Пісьменнікі-юбіляры”; “Пра цябе, мой родны горад, я з любоўю раскажу!” і інш.

Творча і цікава шосты школьны дзень у нашай гімназіі праходзіў для навучэнцаў і бацькоў 3 “А” і 3 “Б” класаў. Яны сталі ўдзельнікамі КТС “Азбука Берагошы”, прымеркаванай да Міжнароднага дня эканоміі (31.10).

Выхаванцы аб’яднанняў па інтарэсах “АВС” і “Kapuśniaczek” сталі ўдзельнікамі 25-ага юбілейнага конкурсу чытальнікаў польскай паэзіі імя А. Міцкевіча, які прайшоў у г.Мінску.

Навучэнцы 9-й паралелі прынялі ўдзел у працоўным дэсанце па добраўпарадкаванню тэрыторыі гімназіі “Чысты дом”; навучэнцы 8-х класаў – у экскурсіі ў г.Мінск, падчас якой яны таксама наведалі цырк.

У рамках шостага школьнага дня галоўны магістр гімназіі Пякарчык Аляксандр прадставіў нашу ўстанову на пасяджэнні Савета дзіцячага раённага парламента, якое прайшло ў СШ № 2 г. Дзяржынска.

Адметнай стала гімназічная субота і для навучэнцаў 5-х класаў. Усе яны сталі ўдзельнікамі піянерскага збору, прысвечанага прыёму пяцікласнікаў у шэрагі грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”. 83 навучэнцы сталі паўнапраўнымі членамі гімназічнай піянерскай дружыны “Спадчына”. Больш падрабязна аб дадзенай цырымоніі можна будзе таксама даведацца на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь