Home » Навiны » 19 лістапада гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Насустрач новым адкрыццям!”

19 лістапада гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Насустрач новым адкрыццям!”

У суботні дзень навучэнцы 4 “Б”, 4 “В” класаў сталі ўдзельнікамі спаборніцтваў па рухомай гульні “Два агні”. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Белая ладдзя”, “Таеквандо”, “Юны стралок”.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай і выхаваўчай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі гурткоў, першы этап РТ па беларускай мове.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з новай літаратурай і выданнямі ў рамках тэматычных выстаў “Хто яшчэ не прачытаў?”, “Курыць не модна, модна быць здаровым” і інш.

Цікава і карысна шосты школьны дзень у нашай гімназіі праходзіў для навучэнцаў 7 класаў. Яны сталі ўдзельнікамі пазнавальнай гульні “Цудоўны свет раслін”, якая была арганізавана ў рамках рэалізацыі педагагічнага праекта “Чытаем кнігу прыроды”.

Пасяджэнне гімназічнага клуба аматараў замежных моў “X-Stream” у суботні дзень прайшло ў форме віктарыны “Holidays & Traditions in the USA. Thanksgiving Day”. Навучэнцы 9 класаў даведаліся шмат цікавых фактаў аб святах і традыцыях ЗША, параўналі іх са святамі і трацыцыямі Беларусі.

Навучэнцы 8-10 класаў прынялі ўдзел у раённым чэмпіянаце па інтэлектуальных гульнях “Што? Дзе? Калі?”. Вынік удзелу – 5 месца. Навучэнцы 4 “М” класа наведалі з экскурсіяй эколага-біялагічны цэнтр г. Дзяржынска.

Запамінальнай стала субота і для навучэнцаў 2-3 класаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі сталі удзельнікамі ўрачыстага збору членаў БРПА, прысвечанага прыёму навучэнцаў 2-3-х класаў у акцябраты. Больш падрабязна аб гэтым мерапрыемстве можна будзе таксама даведацца на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь