У суботні дзень навучэнцы 4 “В”, 4 “М” класаў сталі ўдзельнікамі спаборніцтваў па рухомай гульні “Два агні”. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Белая ладдзя”, “Таеквандо”, “Юны стралок”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай і выхаваўчай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі гурткоў, заняткі па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў у 5 класы гімназіі.
Будучым першакласнікам гасцінна адчыніла свае дзверы Школа ранняга развіцця – хлопчыкі і дзяўчынкі пачалі рыхтавацца да навучання ў пачатковай школе.
Таксама пачаў працаваць гімназічны гурток “Робататэхнікa”. Заняткі па робататэхніцы будуць праходзіць і па аўторках.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з новай літаратурай і выданнямі ў рамках тэматычных выстаў “Чытаем разам з сябрамі”, “Друзья нашего дома” і інш.
Цікава і карысна шосты школьны дзень у нашай гімназіі праходзіў для навучэнцаў 3 класаў. Яны сталі ўдзельнікамі КТС “Прывітанне, зімушка-зіма!”. Навучэнцы пачатковай школы таксама наведалі ў суботні дзень Эколага-біялагічны цэнтр.
Пасяджэнне гімназічнага клуба аматараў замежных моў “X-Stream” у суботні дзень прайшло ў форме віртуальнай экскурсіі-віктарыны “Around the United Kingdom”.
Гімназісты, бацькі і педагогі традыцыйна прынялі ўдзел у раённым фестывалі творчасці дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі “Запалі сваю зорку”, прымеркаванага да Міжнароднага дня інвалідаў (03.12).
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.