З 05 па 12 снежня ў рамках юбілейнага тыдня прайшла акцыя “10-тка” для гімназіі”, удзельнікамі якой сталі навучэнцы 4-11 класаў.
Гімназісты павінны былі вельмі пастарацца ў час вучэбных заняткаў і атрымаць як мага больш “выдатных” адзнак.
Пераможцы акцыі былі вызначаны па паралелях. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі і пераможцамі акцыі сталі наступныя класныя калектывы:
4 “Б” клас – 59 “дзясятак”,
5 “Б” клас – 97 “дзясятак”,
6 “А” клас – 22 “дзясяткі”,
7 “В” клас – 74 “дзясяткі”,
8 “М” клас – 32 “дзясяткі”,
9 “М” клас – 52 “дзясяткі”,
10 “Б” клас – 58 “дзясятак”,
11 “Б” клас – 61 “дзясятка”.
Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны граматамі пад час правядзення святочных лінеек, прымеркаваных да 25-годдзя гімназіі. Шчыра віншуем класныя калектывы і жадаем усім навучэнцам атрымліваць як мага больш “выдатных” адзнак!
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.