Home » Навiны » Віншуем з надыходам ЗІМОВЫХ КАНІКУЛ!

Віншуем з надыходам ЗІМОВЫХ КАНІКУЛ!

Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі!

Паважаныя бацькі і педагогі!

Шчыра віншуем вас з надыходам ЗІМОВЫХ КАНІКУЛ 2016/2017 навучальнага года. Жадаем вам святочнага настрою, яркіх момантаў і цікавых адкрыццяў.

А для таго, каб канікулы прайшлі карысна і пазнавальна, мы запрашаем вас прыняць удзел у мерапрыемствах, якія пройдуць у гімназіі з 26 снежня 2016 года да 08 студзеня 2017 года.

Нагадваем вам, што ў час зімовых канікул

  •     праводзяцца акцыі: навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” (09.12.2016-08.01.2017), акцыя “Бяспечныя канікулы” (19.12.16-08.01.2017), “Клопат” (віншаванне ветэранаў ВАв), “Дом без адзіноты” (віншаванне настаўнікаў-пенсіянераў), “Цуды на Каляды” (віншаванне дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі);
  •     пройдзе падрыхтоўка да раённага конкурсу “Баль! Баль! Баль!..”;
  •     рэалізуюцца педагагічныя праекты “Па планеце крочыць Новы год”, “Птушкі на кармушцы”;
  •     у рамках дзейнасці настаўніцка-бацькоўскага патруля пройдуць рэйды “Падлетак”, “Сям’я”;
  •     пры спрыяльных умовах надвор’я будуць арганізаваны зімнія забавы (катанне на лыжах, санках, лядзянках, каньках).

Кіраўніцтва гімназіі

Азнаёміцца з планам правядзення выхаваўчай работы ў гімназіі г. Дзяржынска на зімовых канікулах  тут >>> 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь