Увага! УА «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў» праводзіць рэпетыцыйнае тэсціраванне абітурыентаў па вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі ў тры этапы.Другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання абітурыентаў па вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі (без выдачы сертыфікатаў) на базе гімназіі праводзіцца ў лютым 2017 года.
У ходзе тэсціравання Вы зможаце :
— Азнаёміцца з тэматыкай тэставых заданняў;
— Праверыць узровень ведаў на дадзеным этапе па выбраных вучэбных прадметах;
— Намеціць шляхі больш эфектыўнай падрыхтоўкі да экзаменаў і ліквідацыі прабелаў у ведах па раней вывучаным матэрыяле;
— Набыць тэхнічныя навыкі запаўнення бланка адказаў;
— Псіхалагічна падрыхтавацца да будучых уступных іспытаў;
— Вызначцца ў выбары ўстановы вышэйшай адукацыі (УВА) і ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі (УССА) для атрымання профільнай адукацыі.
Для ўдзелу ў другім этапе рэпетыцыйнага тэсціравання, які адбудзецца на базе гімназіі г. Дзяржынска з 16 па 22 лютага 2017 года неабходна да 8 лютага 2017 года зарэгістравацца on-line на сайце гімназіі або падаць заяўку з указаннем прозвішча, імя вучня і выбраных прадметаў па адрасе: вул. 1-Ленінская, 21 (кабінет № 20) або па телефонах 65446 , 8029 7710902 , 8044 5005887
Кошт тэсціравання па адным вучэбным прадмеце — 7 рублёў .
ВАЖНА: Аплата ажыццяўляецца толькі з дапамогай сістэмы «Разлік» адзінай разліковай прасторы (АРІП) Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Здзейсніць аплату можна з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак у аплатна-даведачных тэрміналах (інфакіёсках), плацежных тэрміналах і банкаматах, тэрміналах Cash-In, разлікова-касавых цэнтрах, з выкарыстаннем Інтэрнэт-банкінгу, мабільнага банкінгу, а таксама наяўнымі грашовымі сродкамі ў касах любога банка .
Калі Вы ажыццяўляеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіру аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму «Разлік» (АРІП).
У выпадку аплаты наяўнымі грашовымі сродкамі банкі могуць узяць з Вас камісійнае ўзнагароджанне за прыём наяўных грашовых сродкаў. Памер камісійнага ўзнагароджання ў такім выпадку удакладняйце ў банку.
Пры афармленні плацяжу неабходна ўказаць серыю і нумар дакумента, які сведчыць асобу абітурыента. Пры праходжанні рэпетыцыйнага тэсціравання пры запаўненні бланка адказаў Вы павінны будзеце ўносіць нумар аперацыі ў АРІП. Удакладніце ў касіра банка нумар аперацыі ў выпадку, калі ў квітанцыі цяжка яго прачытаць.
Для праходжання рэпетыцыйнага тэсціравання неабходна пры сабе мець:
пашпарт;
квітанцыю (нумар аперацыі (транзакцыі) у АРІП);
чорную гелевую ручку.
Адказны арганізатар Мігура Галіна Яўгеньеўна
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах
6 54 46, (029) 7710902, (044) 5005887
Варыянт для друкавання Объявление II этап тестирования