Home » Навiны » Далучэнне да традыцый польскага народа

Далучэнне да традыцый польскага народа

     Як заўсёды, перад Калядамі і святам Новага года мы праводзім святочныя мерапрыемствы з вучнямі, якія вывучаюць польскую мову. Вось і ў гэтым навучальным годзе напярэдадні Каляд у нас прайшло свята на польскай мове “Spotkanie ze Świętym Mikołajem”. Мэта правядзення такіх свят: вывучэнне абрадаў і традыцый польскага народа і ўдасканаленне ведаў польскай мовы.

     У свяце ўдзельнічалі вучні 7-8 класаў, якія вывучаюць польскую мову на факультатыве “Mój język polski”, вучні 6-ых класаў (гурток “АВС”) і вучні

5-ых класаў (гурток “Kapuśniaczek”). Былі запрошаны на наша свята і шаноўныя госці: дырэктар гімназіі Паўхлеб Л.С., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Новік А.А., настаўнікі англійскай мовы і бацькі. Хтосьці з вучняў чытаў вершы пра зіму і Каляды, хтосьці ўдзельнічаў у мініспектаклях “Bałwankowy nos” i „Szopka szkolna”, а вядучыя расказвалі аб польскіх народных традыцыях. Усе прысутныя дзяліліся аплаткам, як на сапраўднай урачыстай вячэры ў польскіх сем’ях’, з пажаданнямі адзін аднаму поспехаў, шчасця, здароўя, дабрабыту, спакою, а таксама слухалі калядныя песні.

     А напрыканцы свята завітаў да нас Святы Мікалай, які па просьбе Польскага Консульства ў Мінску ўручыў падарункі дзецям

Настаўнік польскай мовы гімназіі г.Дзяржынска  Б.У. Шчарбіна

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь