Home » Навiны » 21 студзеня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Насустрач новым адкрыццям!”

21 студзеня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Насустрач новым адкрыццям!”

У суботні дзень навучэнцы 3-х класаў сталі ўдзельнікамі спаборніцтваў па рухомай гульні “Два агні”. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Белая ладдзя”. Гімназісты таксама прынялі ўдзел у абласных спаборніцтвах па міні-футболе і турніры па таеквандо.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі гурткоў, заняткі па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў у 5 класы гімназіі, а таксама заняткі па падрыхтоўцы да навучання ў пачатковай школе. У рамках дзейнасці Школы абітурыента навучэнцы 9-11 класаў змаглі атрымаць кансультацыі па вучэбных прадметах “Матэматыка”, “Англійская мова”, “Беларуская мова”.

Гімназісты, законныя прадстаўнікі навучэнцаў, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з новай літаратурай і выданнямі ў рамках тэматычных выстаў “Пісьменнікі-юбіляры”, “Вандроўка па Дзяржыншчыне”, “Усё пачынаецца з сям’і”. У бібліятэцы таксама прайшоў пазнавальны занятак для навучэнцаў 4 “М” класа “Юны выратавальнік”.

Цікава і карысна шосты школьны дзень у нашай гімназіі праходзіў для навучэнцаў 3 “А” і 3 “Б” класаў. Яны сталі ўдзельнікамі майстар-класу “Займальны свет арыгамі”. Навучэнцы пачатковай школы (2 “Б” клас) таксама наведалі ў суботні дзень Эколага-біялагічны цэнтр г. Дзяржынска.

Чарговае пасяджэнне гімназічнага клуба аматараў замежных моў “X-Stream” прайшло ў форме пазнавальнай гульні «Enjoy Your English», удзельнікамі якой сталі навучэнцы 5 класаў. Пяцікласнікі таксама прынялі актыўны ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Разумнікі і разумніцы”.

Для навучэнцаў 6 класаў у гэты суботні дзень былі арганізаваны інтэлектуальнае спаборніцтва “Усё аб усім” і гульня “Прыгледзьцеся адзін да аднаго”.

Хлопцы і дзяўчаты з 10-х класаў працягнулі рыхтавацца да раённага конкурсу “Баль! Баль! Баль!..”. А навучэнцы 9-х класаў наведалі з экскурсіяй дзяржаўную ўстанову “Абласны аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй”.

Неабходна таксама адзначыць, што ў рамках гімназічнай суботы піянеры дружыны “Спадчына” сталі ўдзельнікамі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу “Піянерская двадцатка”. Байдак Лізавета, Хамёнка Святаслаў і Рудак Анастасія прадставілі на суд журы цудоўную песню “Піянеры – гэта зоркі” (аўтар слоў – Хацкевіч А.Я., аўтар музыкі – Пяткун А.М.). Вынік удзелу ў конкурсе – дыплом 1 ступені і магчымасць паспрабаваць свае сілы ў наступным этапе творчага спаборніцтва. Віншуем нашых піянераў і педагогаў з перамогай і жадаем ім новых поспехаў!

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь