У гэтым этапе конкурсу прымаюць удзел 3 педагогі нашай гімназіі: настаўнік гісторыі Бурцава Святлана Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Хацкевіч Аксана Яўгенаўна і настаўнік пачатковых класаў Калпак Іна Сяргееўна.
Святлана Уладзіміраўна Бурцава правяла адкрыты ўрок 17 студзеня. (Чытаць тут)
20 студзеня на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г.Дзяржынска” Аксана Яўгенаўна Хацкевіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, праводзіла адкрытыя вучэбныя заняткі. Урок па тэме “Утварэнне прыслоўяў” праходзіў у 7 “А” класе. Настаўнік і навучэнцы справіліся з пастаўленай перад імі задачай. Атмасфера ўрока была цёплай, дружалюбнай. Розныя віды дзейнасці выкарыстоўваліся на ўроку, каб ён быў запамінальным і карысным. Вучням была прапанавана вялікая колькасць дадатковага нагляднага матэрыялу. Сямікласнікі ўзбагачалі свой лексічны запас, разважалі, вучыліся прымяняць веды на практыцы, аналізавалі сваю дзейнасць.
Прысутная камісія адзначыла, што вучні і настаўнік працавалі зладжана; цяжка было адчуць, што на гэтым уроку яны сустрэліся ўпершыню.
23 студзеня на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №1 г. Дзяржынска” паказвала сваё майстэрства настаўнік пачатковых класаў першай кваліфікацыйнай катэгорыі Калпак Іна Сяргееўна. Вучэбны занятак па прадмеце “Беларуская мова” ў 2″Б”класе прайшоў вельмі паспяхова. Іна Сяргееўна – выдатны педагог, здольны да пазнання дзіцячага свету. Яна лічыць, што эфектыўны той урок, які дзеці пакідаюць з задавальненнем, атрымаўшы новыя веды. Мы мяркуем, што ўрок Іны Сяргееўны знайшоў водгук у вучняў. Хочацца выказаць словы падзякі педагогу Шынкарэнка Вользе Віктараўне і навучэнцам 2 “Б” класа.
Адміністрацыя гімназіі выказвае шчырую падзяку ўдзельнікам конкурсу, а таксама вучням, настаўнікам і адміністрацыі Негарэльскай сярэдняй школы №1, сярэдняй школы №2 г. Дзяржынска і гімназіі №1 г. Дзяржынска за цёплы прыём і стварэнне добрых умоў для нашых канкурсантаў.
Жадаем поспехаў у наступных этапах конкурсу!