Home » Навiны » Калі запальваюцца зоркі…

Калі запальваюцца зоркі…

Сапраўдная феерыя таленту, знаходлівасці, інтэлігентасці і натхнення панавала ў чацвер, 26 студзеня, у актавай зале сярэдняй школы № 4. Там праходзіў раённы этап конкурсу “Педагог года Дзяржынскага раёна – 2017”.  13 настаўнікаў з усяго раёна дэманстравалі свае візітныя карткі, у якіх павінны былі арыгінальна і творча прадставіць сябе як асобу і як прафесіянала. Гледачоў і шаноўнае журы, у якое, дарэчы, уваходзіў наш настаўнік фізікі Міхаіл Люцыянавіч Доўнар, чакала яркае відовішча. Настаўнікі спявалі, танцавалі, ігралі, імправізавалі, малявалі, чыталі вершы і нават … рэп. Кожная візітоўка суправаджалася лірычнай або гумарыстычнай відэапрэзентацыяй.

Нельга не адзначыць, што нашу гімназію прадстаўляла найбольшая колькасць педагогаў – трое. Гэта настаўнік беларускай мовы і літаратуры Аксана Яўгенаўна Хацкевіч, настаўнік гісторыі Святлана Уладзіміраўна Бурцава і настаўнік пачатковых класаў Іна Сяргееўна Калпак. Усе канкурсанты пакінулі аб сабе найлепшае ўражанне, адкрыліся з новага боку. Шчырая любоў і адданасць роднай Беларусі і матчынай мове ішла чырвонай ніткай праз усё выступленне Аксаны Яўгенаўны. Уласныя вершы ў яе выкананні гучалі лірычна і надзвычай пранікнёна. Святлана Уладзіміраўна падарыла ўсім сонейка свайго імя і душы, выказала свае пачуцці ў адносінах да сваёй працы і дзяцей. Іна Сяргееўна завалодала ўвагай аўдыторыі, расшыфроўваючы праз асацыяцыі сутнасць свайго педагагічнага крэда. Жаданне, цікавасць, вера і захопленасць – вось складнікі яе поспеху ў жыцці.

Усе выступоўцы выглядалі на сцэне ўпэўнена, ярка, арганічна. Яны заварожвалі сваёй харызмай і натхнёнасцю. Такі конкурс разбівае ўсе негатыўныя стэрэатыпы аб працы настаўнікаў, зараджае аптымізмам і гонарам за гэта званне, якое ты нясеш па жыцці. Усе удзельнікі былі ўзнагароджаны падарункамі, кветкамі і грашовай прэміяй. 8 з 13 канкурсантаў прайшлі ў абласны этап конкурсу, сярод іх І. С. Калпак і С.У Бурцава.

Віншуем нашых калег, ганарымся іх поспехамі, жадаем плёну на наступным этапе спаборніцтва. Няхай яно адкрые новыя далягляды ў педагагічным жыцці нашых цудоўных Настаўнікаў – смелых, таленавітых, адданых сваёй справе, здольных запаліць душы сваіх вучняў!

К.А. Мінько, настаўнік беларускай мовы і літаратуры


1 комментарий

  1. Кацярына Аляксандраўна, вялікі дзякуй за такія цёплыя словы ў наш адрас. Жадаю вам плённай працы і магчымасці стаць удзельніцай гэтага конкурсу ў наступным годзе.

Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь