Home » Навiны » Прафесія маёй мары

Прафесія маёй мары

У захапляльнае падарожжа па свеце прафесій запрасіла ў мінулую суботу гімназія ўсіх шасцікласнікаў. Спачатку ў коле сяброў у нязмушанай атмасферы яны пагутарылі аб прафесіях сваіх бацькоў, любімых прадметах і аб прафесіях будучага. Затым ім была прапанавана віктарына, у пытаннях якой былі зашыфраваны назвы вядомых і не вельмі знаёмых прафесій. (Ці ўсе з вас ведаюць, чым займаецца мэрчэндайзер, прамоўтэр, метрдатэль, самелье, ПР-менеджар, экспедытар?). У выніку вызначыліся 3 пераможцы – лепшыя знаўцы прафесій: Баравік Аліна, вучаніца 6 “А” класа, Валахановіч Аляксей, вучань 6 “Б” класа, Акуловіч Антон, вучань 6 “М” класа. Пасля ўсе прайшлі тэсціраванне, па выніках якога даведаліся свой тып прафесійнай скіраванасці. Многія былі здзіўлены гэтым адкрыццём. Працягнулася сустрэча конкурсам паміж камандай дзяўчынак і камандай хлопчыкаў, у якім трэба было падабраць як мага больш прафесій, якія пачынаюцца з літар П, Р, А, Ф, Е, С, І, Я. З лікам 6:3 пермаглі дзяўчаты. Завяршылася сустрэча стварэннем калажаў “Свет прафесіі”. Хлопчыкі абралі прафесію ратавальніка, а дзяўчынкі – мадэлі. У абедзвюх каманд атрымалася весела і крэатыўна. Дзве гадзіны праляцелі як адзін міг. Удзельнікі гульні атрымалі не толькі новыя звесткі аб прафесіях, інфармацыю пра сваю асобу, але і задавальненне ад нефармальных зносін, творчасці і гумару.

К.А. Мінько, класны кіраўнік 6 “М” класа


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь