Home » Навiны » Клуб “Крынічка” дорыць смак роднай мовы…

Клуб “Крынічка” дорыць смак роднай мовы…

Чым заняць сябе ў суботу? Прыходзьце ў гімназію  – вам не прыйдзецца сумаваць. 28 студзеня клуб “Крынічка” адчыніў дзверы сваім аматарам, прыхільнікам роднай мовы і літаратуры.

Для  пасяджэння была абрана тэма “Смак беларускай мовы”. Вучні сапраўды адчулі гэты смак : з некаторымі словамі яны толькі пазнаёміліся, пра іншыя  пагаварылі больш  падрабязна, паспрабавалі адчуць розніцу паміж родным словам і яго замежным адпаведнікам.

         Кіраўнік клуба Хацкевіч А.Я. правяла завочнае знаёмства гімназістаў з раённым літаратурным клубам “Выток” і яго членамі, расказала пра іх дзейнасць, тэматыку іх твораў, падзялілася ўласнай творчасцю.

         Дзе захоўваецца народная мудрасць? Безумоўна, у вуснай народнай творчасці, а менавіта ў загадках. Займальнай атрымалася гульня з беларускімі загадкамі, бо ў час яе можна было не толькі праверыць сваю інтуіцыю, але і атрымаць падарунак.

На прыканцы сустрэчы  Аксана Яўгеньеўна падзялілася з вучнямі сваім рэцэптам шчасця:

Я хочу рецептом поделиться,

Из всех блюд я выбрала одно.

На все руки стала мастерицей,

Верю: вам понравится оно.

Зачерпните в пригоршню надежду,

Разведите сладкою мечтой,

Не забудьте всыпать свою нежность,

И мешать всё следует с душой.

Всыпьте туда капельку улыбки,

С горкою любви, не повредит.

Если вы не сделали ошибки,

Пусть приятным будет аппетит.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь