Home » Навiны » Віншуем пераможцаў “Школы бяспекі-2017”

Віншуем пераможцаў “Школы бяспекі-2017”

Ратавальнікі Дзяржынскага раёна праверылі веды вучняў шляхам правядзення раённага этапа конкурсу «Школа бяспекі – 2017».

Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі, прывіццё навыкаў бяспечнай жыццядзейнасці, папулярызацыя здаровага ладу жыцця і развіццё творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі немагчымыя без актыўнай прапагандысцкай работы. Праверыць веды вучняў Дзяржынскага раёна выратавальнікі Дзяржынскага раёна вырашылі шляхам правядзення раённага этапа конкурсу «Школа бяспекі – 2017», які прайшоў 27 і 28 студзеня на базе гімназіі №1 г. Дзяржынска і сярэдняй школы №1 г.Фаніпаль.

Больш за 80 навучэнцаў усяго раёна прынялі актыўны ўдзел у конкурсных выпрабаваннях. Удзельнікам трэба было адказаць на пытанні ў галіне бяспекі жыццядзейнасці і вырашыць шэраг задач па неабходных дзеяннях у надзвычайных сітуацыях. Усе канкурсанты былі падзелены па ўзроставых групах: вучні 1-4, 5-7 і 8-11 класаў.

Конкурс паказаў, што дзеці добра валодаюць асновамі бяспекі жыццядзейнасці, ведаюць, як паводзіць сябе  пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, а некаторыя і зусім хацелі б звязаць сваю будучую прафесію з  дзейнасцю МНС .

Пераможцамі раённай «Школы бяспекі-2017» сталі навучэнцы нашай гімназіі: сярод 1-4 класаў: першае месца – Лойка Ягор (4 «Б» клас); другое месца – Каралінскі Леанід (4 «Б» клас). Першае месца сярод вучняў 5-7 класаў дасталася Ліпскаму Івану (5 “В” клас). Паміж самымі старэйшымі ўдзельнікамі конкурсу прызавыя месцы падзяліліся наступным чынам: першае месца ў Кадлубовіча Сямёна (8 “В” клас);  другое – у Стражевич Ксеніі (9 «Б» клас). Навучэнцы, якія занялі першыя месцы, прадставяць раён на абласным этапе конкурсу «Школа бяспекі», які пройдзе ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС РБ.

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь