Home » Навiны » 18 лютага гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні настрой”

18 лютага гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні настрой”

Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Белая ладдзя”, “Шахматы” (ФАЦ “Адзінства”), “Таеквандо”. Навучэнцы 7-9 класаў наведалі Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімніх відах спорту “Раўбічы”, дзе 18-19 лютага праходзілі спаборніцтвы па біятлоне “Снежны снайпер”.

Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі гурткоў, заняткі па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў у 5 класы гімназіі, а таксама заняткі па падрыхтоўцы да навучання ў пачатковай школе. Навучэнцы 5-11 класаў змаглі атрымаць кансультацыі па вучэбных прадметах “Матэматыка”, “Англійская мова”, “Фізіка”, а навучэнцы 10-11 класаў – паспрабаваць свае сілы ў другім этапе рэпетэцыйнага тэсціравання на вучэбным прадмеце “Матэматыка”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з новай літаратурай і выданнямі ў рамках тэматычных выстаў “Ежа шкодная і карысная”,  “Птушка года – 2017”, “Зямля з блакітнымі вачыма”. У бібліятэцы таксама прайшла гістарычная гадзіна з элементамі гульні, віртуальнага падарожжа ў г.Полацк “Францыск Скарына – беларускі асветнік” для навучэнцаў 3 “А” класа.

Чарговае пасяджэнне гімназічнага клуба аматараў замежных моў “X-Stream” прайшло ў форме паэтычнага занятка «Welcome to the World of English Poetry!», удзельнікамі якога сталі навучэнцы 6-х класаў.

Выхаванцы гуртка “Спартыўнае арыентаванне” прынялі ўдзел у раённым першынстве па спартыўным арыенціраванні “Арыент-шоў-2017”. Вынік удзелу – 2 каманднае месца, а таксама 1 месца ў Весялковай Марыі ў асабістым заліку.

Цікава і карысна шосты школьны дзень праходзіў для навучэнцаў 8-х класаў. Яны сталі ўдзельніцамі круглага стола “Афганістан баліць у маёй душы…”. А навучэнцы 3 “В” і 3 “М” класаў прынялі ўдзел у вусным часопісе “Добрая кніга – мой спадарожнік, мой сябар”.

Неабходна таксама адзначыць, што ў рамках гімназічнай суботы навучэнцы гімназіі пад кіраўніцтвам педагога сацыяльнага Фурса І.В. сталі ўдзельнікамі раённага прававога турніру для падлеткаў. А навучэнцы міжшкольных педагагічных класаў, гімназісты – сустрэчы з прадстаўнікамі БДПУ імя М.Танка. У рамках сустрэчы прайшлі канцэрт, наладжаны студэнтамі БДПУ, майстар-класы для навучэнцаў 4, 9 класаў і кансультацыі для навучэнцаў міжшкольных педагагічных класаў.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь