Home » Навiны » Завяршыўся другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання

Завяршыўся другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання

У мэтах падрыхтоўкі да ўступных экзаменаў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, якія праводзяцца ў форме цэнтралізаванага тэсціравання, у раёне на базе гімназіі г. Дзяржынска кожны год праводзіцца рэпетыцыйнае тэсціраванне па агульнаадукацыйных прадметах. Гэты год не з’яўляецца выключэннем.

Другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання прайшоў на базе гімназіі г. Дзяржынска з 16 па 22 лютага 2017 года. У ім прынялі ўдзел каля 200 вучняў выпускных і 10-х класаў устаноў сярэдняй адукацыі раёна. Найбольш актыўнымі былі навучэнцы гімназіі г. Дзяржынска, гімназіі №1 г. Дзяржынска, сярэдняй школы №2, сярэдняй школы №4, Негарэльскай сярэдняй школы №1, Навасёлкаўскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад – сярэдняя школа Дзяржынскага раёна, Петкавічскага вучэбна-педагагічнага комплекса яслі сад – сярэдняя школа, Станькаўскай сярэдняй школы імя Марата Казея. Удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні дае выдатную магчымасць праверыць свае веды па прадметах уступных экзаменаў. Арганізатары   тэсціравання  кансультуюць ўдзельнікаў “рэпетыцыі” і па тэхналогіі работы над тэстам і па парадку запаўнення бланка.  У адрозненне ад ЦТ, пасля рэпетыцыйнага тэсціравання яго ўдзельнікам дазваляецца забіраць чарнавік дамоў. Колькасць дысцыплін, якія можна здаваць на рэпетыцыйным тэсціраванні, у адрозненне ад ЦТ, ніхто не абмяжоўвае. Выбар прадметаў — па жаданні. У  рэпетыцыйным тэсціраванні  маюць права  прыняць удзел  і дзесяцікласнікі…

Вынікі рэпетыцыйнага тэсціравання можна будзе даведацца на сайце РІКВ

Трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання на базе гімназіі пройдзе ў красавіку.

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь