Home » Навiны » 4 сакавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Святло матуліных вачэй няхай нам ззяе найярчэй!”

4 сакавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Святло матуліных вачэй няхай нам ззяе найярчэй!”

У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Белая ладдзя”, “Шахматы” (ФАЦ “Адзінства”).

Навучэнцы 8-11-х класаў гімназіі і СШ № 2 г. Дзяржынска сталі ўдзельнікамі міжшкольных спаборніцтваў па баскетболе.

Навучэнцы 3 класаў прынялі ўдзел у фінальным туры гульні “Два агні”. Вынікі спаборніцтва наступныя: 1 месца – 3 “М” клас, 2 месца – 3 “Б” клас, 3 месца – 3 “А” клас.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі па вучэбных прадметах, музычнай накіраванасці, заняткі гурткоў, заняткі па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў у 5 класы гімназіі, а таксама заняткі па падрыхтоўцы да навучання ў пачатковай школе. Навучэнцы 5-11 класаў змаглі атрымаць кансультацыі па вучэбных прадметах “Матэматыка”, “Англійская мова”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі ў рамках кніжных выстаў “Скажы жыццю “Да!”” (да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам (01.03)), “Аўтары любімых нашых кніг”, “Новыя кнігі”. А навучэнцам 3 “Б” класа ў бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у карыснай размове “Про зубки, зубы и зубищи”, прымеркаванай да Міжнароднага дня зубнога ўрача (06.03).

У шосты школьны дзень навучэнцы 11-х класаў сталі ўдзельнікамі пасяджэння клуба “X-Stream”, якое прайшло ў форме круглага стола “On the way to success”. А навучэнцы 5-х класаў адправіліся ў “Падарожжа ў свет добрых думак”. Мерапрыемства было арганізавана ў рамках рэалізацыі педагагічнага праекта “Школа высакародных манер”.

Навучэнцы 10-11-х класаў працягнулі сваю падрыхтоўку да раённага конкурсу “Баль! Баль! Баль!..”, а навучэнцы 8-х класаў прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах па турысцка-прыкладному шматбор’ю ў тэхніцы горна-пешаходнага турызму ў залах (на базе РЦТіК). У рамках супрацоўніцтва з установамі дадатковай адукацыі навучэнцы 3 “В” класа наведалі ЭБЦ.

Навучэнцы 6 “М” класа з задавальненнем паўдзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні “Мы за ЗЛЖ!”; а навучэнцы 5-11-х класаў – у гарадскім турніры па камп’ютарнай гульні “Сounter strike 1.6”.

Цэнтральным мерапрыемствам гімназічнай суботы стаў, безумоўна, святочны ранішнік “Падарунак для матулі”, у якім прынялі удзел навучэнцы і бацькі 2 “Б” і 2 “В” класаў. У конкурсна-гульнявой форме хлопчыкі і дзяўчынкі павіншавалі сваіх любых матуль з самым прыгожым вясеннім святам – Днём 8 Сакавіка.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь