Home » Навiны » 11 сакавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “У здаровым целе – здаровы дух!”

11 сакавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “У здаровым целе – здаровы дух!”

Навучэнцы 5, 8, 9 класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя, у рамках якога былі арганізаваны: першынства па баскетболе сярод хлопчыкаў (5 класы), спаборніцтвы па баскетболе (8 класы), турнір па валейболе (9 класы), спаборніцтвы па шашках, шахматах, настольным тэнісе. Віншуем хлопчыкаў 5 “Б” класа з перамогай у гімназічным першынстве!

У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Белая ладдзя”, “Шахматы” (ФАЦ “Адзінства”), “Таеквандо”. Гімназісты таксама наведалі наступныя аб’яднанні па інтарэсах – “Робататэхніка”, “Давайце патанцуем”, “Гімназічны тэатр”, “Юны журналіст”, “Гімназічнае ТБ”, “Дожджык” і “АВС” (польская мова), “Што? Дзе? Калі?”, “Тэатр мод”, “Масцярыца”, “Шарм” (ЭБЦ), “Чароўная мазаіка” (ЦТДіМ).

У адпаведнасці з планам прайшлі факультатыўныя заняткі музычнага накірунку ў 2 “М”- 9 “М” класах. Навучэнцы 9-11 класаў наведалі факультатыўныя заняткі па фізіцы, хіміі, польскай і англійскай мовах.

Прайшлі заняткі міжшкольных педагагічных класаў, заняткі школы ранняга развіцця, заняткі па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў у 5 класы гімназіі, заняткі па падрыхтоўцы да ЦТ (англійская мова, матэматыка) і выпускных экзаменаў (беларуская мова). Навучэнцы змаглі атрымаць кансультацыі па вучэбных прадметах “Англійская мова”, “Біялогія”.

У бібліятэцы гімназісты змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі ў рамках кніжных выстаў “Добрыя кнігі”, “Блакітныя стужкі Беларусі”, “Асноўны закон краіны”. Навучэнцам 3 “В” класа ў бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у літаратурнай гульні па казках Г.Х. Андэрсэна “Героі казак”.

Навучэнцы 2 “А”, 2 “М”, 2 “Г” класаў, іх матулі прынялі ўдзел у конкурсна-забаўляльнай праграме “А ну-ка, дзяўчынкі!”; навучэнцы 7 “Б” класа – у святочнай гульні “Вясновы настрой”; навучэнцы 5-11 класаў – у турніры па камп’ютарнай гульні “Сounter strike 1.6”.

Спецыялістамі СППС у суботні дзень была арганізавана інтэлектуальная гульня “Мы за ЗЛЖ!” для навучэнцаў 6 “А” класа і кансультацыі для навучэнцаў і бацькоў (у тым ліку і для бацькоў будучых першакласнікаў).

У рамках супрацоўніцтва з установамі дадатковай адукацыі навучэнцы 3 “В” класа ў суботні дзень наведалі з экскурсіяй ЭБЦ.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован.

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь