Home » Навiны » 18 сакавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні калейдаскоп”

18 сакавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні калейдаскоп”

У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Белая ладдзя”, “Шахматы” (ФАЦ “Адзінства”), “Таеквандо”. Гімназісты таксама наведалі наступныя аб’яднанні па інтарэсах – “Робататэхніка”, “Давайце патанцуем”, “Гімназічны тэатр”, “Юны журналіст”, “Гімназічнае ТБ”, “Дожджык” і “АВС” (польская мова), “Што? Дзе? Калі?”, “Тэатр мод”, “Масцярыца”, “Шарм” (ЭБЦ), “Чароўная мазаіка” (ЦТДіМ).

У адпаведнасці з планам прайшлі факультатыўныя заняткі музычнага накірунку ў 2 “М”-9 “М” класах. Навучэнцы 9-11 класаў наведалі факультатыўныя заняткі па фізіцы, хіміі, польскай і англійскай мовах.

Прайшлі заняткі міжшкольных педагагічных класаў, заняткі школы ранняга развіцця, заняткі па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў у 5 класы гімназіі, заняткі па падрыхтоўцы да ЦТ (англійская мова, матэматыка) і выпускных экзаменаў (беларуская мова, матэматыка), таксама заняткі па падрыхтоўцы да ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і абласным турніры юных матэматыкаў. Навучэнцы 6, 11 класаў таксама мелі магчымасць атрымаць кансультацыі па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Матэматыка”.

У бібліятэцы гімназісты змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі ў рамках кніжных выстаў “Паэты Дзяржыншчыны”, “Букет любімых вершаў”, “500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню”. Навучэнцам 3 “М” класа ў бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у пазнавальнай гульні “Падарожжа ў краіну часопісаў”.

Навучэнцы 1 “В”, 1 “Г” класаў, іх матулі прынялі ўдзел у гульні-віктарыне “Давайце дарыць дабрыню”; навучэнцы 6-х класаў – у брэйн-рынгу да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання (у рамках дзейнасці клуба “Крынічка”); навучэнцы 7-х класаў – у інтэлектуальным турніры “Шчаслівы выпадак: прыродныя багацці Беларусі і свету” (у рамках рэалізацыі педагагічнага праекта “Чытаем кнігу прыроды”).

У рамках супрацоўніцтва з установамі дадатковай адукацыі навучэнцы 2 “А” класа ў суботні дзень наведалі з экскурсіяй ЦТДіМ, дзе яны пазнаёміліся з выставай творчых работ “Сакавіцкія каты”.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь