Home » Навiны » Дзень навукі як свята

Дзень навукі як свята

16  сакавіка ў гімназіі прайшоў Дзень навукі. Дзень навукі – традыцыйнае свята нашай гімназіі. Ён  праводзіцца з мэтай папулярызацыі дасягненняў беларускай і сусветнай навукі,  фарміравання  цікавасці да навуковага пошуку ў навучэнцаў, імкнення да павышэння свайго інтэлектуальнага і культурнага ўзроўню. Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў сталі практычна ўсе навучэнцы, уключаючы навучэнцаў  пачатковай школы.

У гэтым годзе напярэдадні Дня навукі  на працягу тыдня прайшоў калейдаскоп прадметных дзён “Эрудыт экспрэс”.

У рамках Дня навукі 16 сакавіка для вучняў 3-4 класаў былі арганізаваны інтэрактыўныя заняткі «Адчыняем дзверы ў свет навуковай магіі», на якіх старшакласнікі паказалі малодшым школьнікам вопыты па хіміі,   фізіцы і біялогіі.

У рэкрэацыі другога паверха і галерэі  прайшоў конкурс постарных дакладаў для вучняў 5-8 класаў. У гэтым годзе агульнай  тэмай  конкурсу  стала цытата французскага пісьменніка Анарэ дэ Бальзака «Сапраўдны  навуковец – гэта летуценнік…”  Для навучэнцаў 5-8 класаў былі арганізаваны экскурсіі, на якіх яны даведаліся шмат цікавых фактаў  пра выдатных навукоўцаў свету.

 Да традыцыйнай навукова – практычнай канферэнцыі старшакласнікаў далучылася “Малая Акадэмія Навук” для вучняў 3-4 класаў.

Падчас навукова – практычнай канферэнцыі прайшлі пасяджэнні ў 5 секцыях, на якіх быў заслуханы 31 даклад, праведзена пазнавальна – інтэрактыўная гульня “Родны край” і гульня – квест па матэматыцы.

У рамках Дня навукі традыцыйна прайшло ўрачыстае ўзнагароджванне навучэнцаў падзякамі і грашовымі стыпендыямі за дасягненні ў алімпіядным руху і навукова-даследчай дзейнасці, а настаўнікаў –  памятнымі медалямі “Starmaker”.

Кіраўнікі і члены клубаў падвялі вынікі канферэнцыі.

Непаўторны каларыт святу стварылі творчыя музычныя калектывы.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь