Home » Навiны » Віншуем з надыходам вясновых канікул!

Віншуем з надыходам вясновых канікул!

Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі!

Шчыра віншуем вас з надыходам вясновых канікул!

Жадаем вам сонечнага надвор’я і бадзёрага настрою, яркіх момантаў і цікавых адкрыццяў.

А для таго, каб канікулы прайшлі карысна і пазнавальна, мы запрашаем вас прыняць удзел у мерапрыемствах, якія пройдуць у гімназіі з 27 сакавіка да 01 красавіка.

Нагадваем вам, што вясновыя канікулы ў Мінскай вобласці пройдуць пад дэвізам “Вясновыя канікулы на Міншчыне: цікава, карысна, бяспечна!”.

У час вясновых канікул праводзяцца акцыі: рэспубліканская прафілактычная акцыя “Бяспечныя канікулы”, раённая экалагічная акцыя “Парастак”, акцыя па збору макулатуры “Мая праца ўліваецца ў працу маёй Радзімы”;

рэалізуюцца педагагічныя праекты: “Вясновыя канікулы на Дзяржыншчыне: актыўна, здорава, на карысць”, “Вясновыя канікулы на карысць здароўя, творчасці і розуму”;

у рамках дзейнасці настаўніцка-бацькоўскага патруля пройдуць рэйды “Апека”, “Падлетак”, “Сям’я”;

пройдзе падрыхтоўка да раённага конкурсу “Баль! Баль! Баль!..”;

навучэнцы гімназіі прымуць удзел у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па  вучэбных прадметах, у раённых выставах-конкурсах “Сакавіцкія каты”, “Ты мне дадзена Богам, Радзіма мая! Ты зямля маіх продкаў, святая зямля…”, “Саматканы цуд”, “ТэхнаГрад – 2017”, раённых спаборніцтвах па баскетболе.

Кіраўніцтва гімназіі

План правядзення выхаваўчай работы ў гімназіі г. Дзяржынска на вясновых канікулах (26.03-01.04.2017) 

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь