Вясновыя вакацыі – час адпачыць? Не толькі! Традыцыйна заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах праходзіць менавіта падчас вясновых канікул. З 27 па 31 сакавіка ў розных гарадах Беларуі прайшоў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Толькі лепшыя з лепшых прымаюць удзел у заключным этапе! Гэта сур’ёзнае выпрабаванне і цяжкая праца. І ўменне сканцэнтравацца, і шанцаванне … 5 навучэнцаў нашай гімназіі годна прадставілі г.Дзяржынск ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды. І няхай не заўсёды дасягненні бываюць адзначаны дыпломамі, вы ўсе – пераможцы і мы ганарымся вамі, дарагія ўдзельнікі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды!
Выказваем шчырую падзяку настаўніку матэматыкі Караневіч Алене Генадзьеўне, настаўніку хіміі Маціеўскай Ларысе Мікалаеўне, настаўніку англійскай мовы Аляксеевай Таццяне Віктараўне!!
Матэматыкі спаборнічалі ў горадзе Ліда Гродненскай вобласці. Вучань 10 “А” класа нашай гімназіі Хмара Вадзім узнагароджаны Дыпломам I ступені. Гармаза Аляксандра, вучаніца 10 “А” класа, узнагароджана Дыпломам III ступені па матэматыцы!
Алімпіяда па хіміі праходзіла ў горадзе Пінску Брэсцкай вобласці. Слабадзенюк Расціслаў, вучань 11”А” класа, узнагароджаны Дыпломам III ступені па хіміі і ўжо можа лічыць сябе студэнтам хімфака БДУ!
Віншуем вас і жадаем далейшых перамог!