Home » Навiны » 08 красавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Маладосць. Здароўе. Прыгажосць”

08 красавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Маладосць. Здароўе. Прыгажосць”

Навучэнцы 5-11 класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя “Здаровыя вучні – здаровая нацыя!”, у рамках якога былі арганізаваны: першынства па баскетболе сярод дзяўчынак (5 класы), спаборніцтвы па футболе (7 класы), турнір па валейболе (6 класы), спаборніцтвы па шашках, шахматах, настольным тэнісе. Віншуем дзяўчынак 5 “В” класа з перамогай у гімназічным першынстве! 2 і 3 месцы занялі адпаведна каманды навучэнак 5 “Б” і 5 “А” класаў.

У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Белая ладдзя”, “Шахматы” (ФАЦ “Адзінства”), “Таеквандо”. Гімназісты таксама наведалі наступныя аб’яднанні па інтарэсах – “Робататэхніка”, “Давайце патанцуем”, “Гімназічны тэатр”, “Тэатр мод”, “Масцярыца”, “Шарм” (ЭБЦ) і інш.

Прайшлі заняткі міжшкольных педагагічных класаў, заняткі школы ранняга развіцця, заняткі па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў у 5 класы гімназіі, заняткі па падрыхтоўцы да ЦТ (англійская мова), кансультацыі па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”. Навучэнцы 9-11 класаў наведалі факультатыўныя заняткі па хіміі, фізіцы і англійскай мове.

У бібліятэцы гімназісты змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі ў рамках кніжных выстаў “Чароўны свет птушак” (да Міжнароднага дня птушак (01.04)), “Р. Баравікова і яе творчасць” і інш.

Навучэнцы 9 і 11-х класаў у шосты школьны дзень таксама прынялі ўдзел у працоўным дэсанце “Чыстая гімназія – чысты горад!”, арганізаваным у рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.

Цікавым і насычаным аказаўся шосты школьны дзень і для актывістаў БРПА і БРСМ. Так акцябраты з 2-3 класаў сталі ўдзельнікамі конкурснай праграмы “Маленькі містар гімназія-2017”, а прадстаўнікі БРСМ – шоў-праграмы “Міс гімназія-2017”. Перамогу ў конкурсах атрымалі адпаведна Храмцоў Арцём (2 “Б” клас) і Кундалёва Ганна (10 “Б” клас). Больш падрабязна пра дадзеныя мерапрыемствы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

У рамках гімназічнай суботы нашы навучэнцы таксама сталі ўдзельнікамі шэрагу раённых і абласных мерапрыемстваў: абласных спаборніцтваў па плаванню “Залатая рыбка”, раённых спаборніцтваў па баскетболе (3 месца), абласнога турніру юных матэматыкаў (3 месца), абласной дыстанцыйнай алімпіяды па рускай мове для навучэнцаў пачатковых класаў, абласнога агляду-конкурсу аматараў польскай паэзіі.

Цудоўным завяршэннем шостага школьнага дня стаў вечар адпачынку для навучэнцаў 8-11 класаў.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь