Home » Навiны » 15 красавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Насустрач новым адкрыццям!”

15 красавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Насустрач новым адкрыццям!”

У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Белая ладдзя”, “Шахматы” (ФАЦ “Адзінства”), “Таеквандо”. Гімназісты таксама наведалі наступныя аб’яднанні па інтарэсах – “Робататэхніка”, “Давайце патанцуем”, “Гімназічны тэатр”, “Тэатр мод”, “Масцярыца”, “Шарм” (ЭБЦ) і інш.

Прайшлі заняткі міжшкольных педагагічных класаў, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, факультатыўныя заняткі па гісторыі, грамадазнаўству, польскай мове, рэпетыцыйнае тэсціраванне па вучэбным прадмеце “Матэматыка” (3 этап).

У бібліятэцы гімназісты змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі ў рамках кніжных выстаў “Пасябруй са спортам”, “Жанчына ў космасе”, “Давайте будем беречь Планету!” (да Дня экалагічных ведаў (15.04)). Навучэнцам 6-х класаў у бібліятэцы было прапанавана стаць удзельнікамі КТС “Зоркі глядзяць на нас”, прымеркаванай да Сусветнага дня авіяцыі і касманаўтыкі (12.04).

Навучэнцы 1 “В” класа ў шосты школьны дзень прынялі ўдзел у аўкцыёне ведаў “Планета ў небяспецы”, а навучэнцы 8-х класаў – у пазнавальнай гадзіне “Што ты ведаеш пра космас?”. Навучэнцы 4-11-х класаў сталі ўдзельнікамі раённай алімпіяды па вучэбных прадметах.

Цікавым і насычаным аказаўся шосты школьны дзень і для членаў клуба “Юныя інспектары дарожнага руху”, якія прынялі актыўны ўдзел у раённым злёце-конкурсе атрадаў ЮІР. Вынік удзелу – 1 месца! Шчыра віншуем каманду і педагогаў з перамогай у спаборніцтве!!! Больш падрабязна пра дадзенае мерапрыемствы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь