Home » Навiны » 22 красавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Вясновы калейдаскоп”.

22 красавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Вясновы калейдаскоп”.

У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Белая ладдзя”, “Шахматы” (ФАЦ “Адзінства”), “Таеквандо”. Гімназісты таксама наведалі наступныя аб’яднанні па інтарэсах – “Юны журналіст”, “Робататэхніка”, “Давайце патанцуем”, “Гімназічны тэатр”, “АВС”, “Дожджык”, “Чароўная мазаіка” (ЦТДіМ), “Што? Дзе? Калі?”, “Тэатр мод”, “Масцярыца”, “Шарм” (ЭБЦ) і інш.

Прайшлі заняткі міжшкольных педагагічных класаў, факультатыўныя заняткі па хіміі, фізіцы, польскай і англійскай мовах, заняткі школы ранняга развіцця, школы абітурыента, заняткі па падрыхтоўцы да іспытаў у 5-я класы гімназіі.

У бібліятэцы гімназісты змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі ў рамках кніжных выстаў “Краіна замкаў” (да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін (18.04)), “Мы і наша Зямля” (да Сусветнага дня Зямлі (22.04)), “Добрыя кнігі”.

Навучэнцы 1-9 класаў наведалі ў шосты школьны дзень ГДК, дзе прайшоў IV абласны конкурс эстраднай песні “Вясеннія рытмы”. Адной з удзельніц конкурсу, дарэчы, стала навучэнка 9 “В” класа нашай гімназіі Паддубская Анастасія. Навучэнцы 4-9-х класаў прынялі актыўны ўдзел у раённай алімпіядзе па вучэбных прадметах для навучэнцаў 4-9 класаў “Алімпіядныя надзеі”. З папярэднімі вынікамі інтэлектуальнага спаборніцтва можна пазнаёміцца на сайце гімназіі. Навучэнцы 4-х класаў таксама сталі ўдзельнікамі абласной дыстанцыйнай алімпіяды па вучэбных прадметах для навучэнцаў пачатковых класаў. Навучэнцы 6-х класаў – пазнавальнай гадзіны “Мой здаровы лад жыццця”.

Цікавым і насычаным аказаўся шосты школьны дзень і для піянераў дружыны “Спадчына”, якія прынялі актыўны ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе піянерскіх агітбрыгад “Запалі касцёр дабрыні”. Злёт быў прымеркаваны да 95-годдзя Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Вынікі конкурсу будуць падведзены на гэтым тыдні.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь