Home » Навiны » 08 мая гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Мы – нашчадкі Перамогі…”

08 мая гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Мы – нашчадкі Перамогі…”

У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Белая ладдзя”, “Шахматы” (ФАЦ “Адзінства”), “Таеквандо”. Гімназісты таксама наведалі наступныя аб’яднанні па інтарэсах – “Гімназічнае ТБ”, “Робататэхніка”, “Тэатр мод”, “Масцярыца” і інш.

Прайшлі факультатыўныя заняткі па хіміі, фізіцы, англійскай мове, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, заняткі школы абітурыента, заняткі міжшкольных педагагічных класаў.

У бібліятэцы гімназісты змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі ў рамках кніжных выстаў “Чытаем нашых землякоў” (да 95-годдзя А. Салаўя), “Вайна на старонках кніг” (да Дня Перамогі), “Пагартаем старонкі часопісаў” (да Дня друку), “Вясёлка” – надзейны сябар” (да 60-годдзя аднаіменнага часопіса).

Навучэнцы 3-х класаў у шосты школьны дзень сталі ўдзельнікамі ўрока мужнасці “З памяццю ў сэрцы”, пад час якога яны наведалі Брацкія могілкі, дзе ўсклалі кветкі да помніка; навучэнцы 5-х класаў – у пазнавальнай гадзіне “900 дзён мужнасці”; навучэнцы 9-х класаў – у мерапрыемстве клуба “X-Stream” «Belarus. The World of Traditions», якое прайшло ў форме гульні-віктарыны; навучэнцы 6 “Б”, 6 “М” класаў – у віктарыне “Лепшы знаўца гісторыі Вялікай Айчыннай вайны”. Перад віктарынай шасцікласнікі праглядзелі кінафільм “Мы з будучыні-2”. Па выніках віктарыны пераможццамі сталі Лісаковіч Дар’я (6М), Біруля Барыс (6Б), Куляеў Даніла (6Б).

Актывісты БРПА і БРСМ прынялі актыўны ўдзел у працоўным дэсанце “Рыхтуемся да Дня Перамогі РАЗАМ!”, арганізаванай у рамках раённай грамадзянска-патрыятычнай акцыі “Ветэран жыве побач”.

Прыхільнікі паэтычнага слова сталі ўдзельнікамі раённай літаратурнай гасцёўні “Сцяжынкамі жывой класікі”, якая прайшла на базе нашай гімназіі. Удзельнікі мерапрыемства таксама сталі героямі тэлерэпартажу, наладжанага каналам “Сталічнае тэлебачанне”. Рэпартаж можна будзе паглядзець 19 мая.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь