Home » Навiны » Аб рабоце школьных аздараўленчых лагераў у летні перыяд 2017 года

Аб рабоце школьных аздараўленчых лагераў у летні перыяд 2017 года

З 01 па 21 чэрвеня на базе нашай гімназіі будуць працаваць тры лагеры з дзённым знаходжаннем. Гэта: аздараўленчы лагер “Дружба”, профільны лагер “Эрудыт”, лагер працы і адпачынку “Пчолка”.

Аздараўленчы лагер “Дружба” змогуць наведваць вучні 1-4 класаў. У лагеры “Дружба” дзяцей чакаюць: гульні на свежым паветры, спартыўныя турніры і эстафеты, конкурсы і віктарыны, экскурсіі, прагулкі ў парк, ГДК, кінатэатр “Эра” і многае іншае.

У профільным лагеры “Эрудыт” мы будзем рады бачыць вучняў 5-8 класаў. Ім будуць прапанаваны віртуальныя падарожжы, пазнавальныя гульні і конкурсныя праграмы, спартландыі, прагулкі на свежым паветры …

Лагер працы і адпачынку “Пчолка” змогуць наведваць вучні 8 класаў. У рамках дадзенага лагера ў вучняў гімназіі будзе магчымасць папрацаваць на базе і на карысць установы адукацыі, а таксама прыняць удзел у шэрагу выхаваўчых мерапрыемстваў!

Сябры! Мы чакаем вас у школьных лагерах і жадаем усім вам самых карысных, самых цікавых, самых незабыўных канікул!

Кіраўніцтва гімназіі

Форма заявы ў працоўны лагер  тут

Форма заявы бацькоў аб згодзе на працу ў працоўным лагеры   тут

Форма заявы ў аздараўленчы лагер “Дружба”  тут

Форма заявы ў профільны лагер “Эрудыт” тут

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь