Home » Навiны » 20 мая гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні настрой”

20 мая гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні настрой”

У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”. Гімназісты таксама наведалі наступныя аб’яднанні па інтарэсах – “Робататэхніка”, “Гімназічны тэатр”, “Гімназічнае ТБ” і інш.

Прайшлі заняткі міжшкольных педагагічных класаў, заняткі школы ранняга развіцця, заняткі па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў у 5 класы гімназіі, заняткі па падрыхтоўцы да ЦТ (матэматыка), кансультацыі па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”, факультатыўныя заняткі па фізіцы, музычнай накіраванасці.

У бібліятэцы гімназісты змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі ў рамках наступных кніжных выстаў: “Што чыталі вашы бацькі”, “Усё пачынаецца з сям’і”, выстава да Міжнароднага дня музеяў (18.05) і інш.

Навучэнцы 1 “А”, 2 “Г” класаў у шосты школьны дзень прынялі ўдзел у гульні-марафоне “Мы – за дарожны рух па Правілах”; а навучэнццы 6 “А”, 6 “В” класаў – у краязнаўчай квэст-гульні “Мой бяспечны Дзяржынск”, арганізаванай у рамках раённага краязнаўчага праекта “Быць Дзяржынцам – гэта гонар!”.

У рамках дадзенага праекта ў гімназіі таксама прайшла квэст-гульня “Калейдаскоп сяброўства”, удзельнікамі якой сталі навучэнцы 7-8 класаў гімназіі і гімназіі № 1. Свае веды пра родны раён і горад, любоў да роднай мовы, выдатную фізічную падрыхтоўку хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі прадэманстраваць пад час выканання заданняў на наступных станцыях: “Знаўцы-мовазнаўцы”, “Аб’екты малой Радзімы”, “Ці ведаеш ты гісторыю Дзяржыншчыны?”, “Спартыўная”, “Меткі стралок”, “Маятнік”. Пасля выканання задання на кожнай станцыі каманда атрымлівала кавалачак прыказкі пра сяброўства, якую неабходна было сабраць па завяршэнні гульні. Удзел у мерапрыемстве прынялі 5 каманд – “Зорачкі”, “Плюс”, “Сасіскі”, “Смяшарыкі”, “Совушкі”. Па выніках гульні пераможцамі сталі прадстаўнікі каманды “Плюс” (гімназія № 1 г.Дзяржынска). Усе хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі ў якасці падарунка яркія памяткі “Бяспечныя канікулы”. У завяршэнні  мерапрыемства рабяты выпусцілі ў неба рознакаляровыя паветраныя шары, якія сталі сімвалам сяброўства ўсіх дзяцей Дзяржыншчыны.

У рамках гімназічнай суботы нашы навучэнцы таксама сталі ўдзельнікамі шэрагу іншых мерапрыемстваў розных узроўняў: здачы рэспубліканскага комплексу практыкаванняў па фізічнай культуры і здароўю (у рамках Усебеларускага тыдня здачы нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу РБ), рэспубліканскай акцыі “Чытаем па-беларуску з “Велком”, Х-тага міжнароднага конкурсу “Мост кітайскай мовы”, раённага піянерскага свята “Салют, Піянерыя!” (да 95-цігоддзя БРПА). На базе гімназіі таксама прайшоў вочны этап дыстанцыйнай алімпіяды па хіміі і геаграфіі.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь