Home » Навiны » Працоўнае лета – 2017

Працоўнае лета – 2017

З 01 па 22 чэрвеня на базе нашай гімназіі традыцыйна дзейнічаў лагер працы і адпачынку “Пчолка”. Лагер наведвалі 20 навучэнцаў гімназіі ва ўзросце 14 гадоў. Выхаванцы лагера былі аб’яднаны ў два атрады – працоўны (хлопцы) і валанцёрскі (дзяўчаты). І хлопцы, і дзяўчаты працавалі на базе гімназіі.

Пад час працы ў ЛПА хлопцы палівалі сад, агарод і клумбы, абкапвалі кусты і дрэвы, прыбіралі скошаную траву, выносілі мэблю з базавых кабінетаў, чысцілі бегавыя дарожкі на стадыёне і тэрыторыі гімназіі ад травы, загружалі макулатуру.

Дзяўчаты з валанцёрскага звяна працавалі на клумбах і агародзе, выраблялі прадукцыю бізнес-кампаніі “Чароўны куфэрак”, а таксама актыўна дапамагалі выхавацелям аздараўленчага лагера “Дружба” праводзіць з дзецьмі гульні, спаборніцтвы, іншыя мерапрыемствы, суправаджалі ў парк, на экскурсіі.

У вольны ад працы час хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем прымалі ўдзел у выхаваўчых мерапрыемствах, арганізаваных у рамках дзейнасці лагера. Цікавай і запамінальнай стала экскурсія ў сядзібна-паркавы турыстычны комплекс “Дукорскі маёнтак”, якая прайшла 14 чэрвеня.

20 чэрвеня выхаванцы ЛПА сталі ўдзельнікамі раённай выставы-продажу школьных бізнес-кампаній, якая прайшла пад час правядзення адкрытага адукацыйнага Кірамаша сацыяльна-педагагічных інавацый на базе ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Фаніпаля».

Пад час работы лагера дзейнічала рэйтынгавая сістэма: за добрасумленную працу кожны дзень можна было атрымаць “пчолку”, якая прымацоўвалася на спецыяльны экран дасягненняў. У канцы змены былі падведзены вынікі працоўнага спаборніцтва.

Лепшамі валанцёрамі з ліку дзяўчат сталі:

Гурыновіч Ірына, 8 “М” клас

Дораш Анастасія, 8 “М” клас

Пякарчык Марыя, 8 “В” клас

Стомаль Дзіяна, 8 “А” клас

Пераможцам сярод хлопцаў стаў вучань 8 “А” класа Савасцюк Васілій.

У час урачыстага сходу, прысвечанага завяршэнню працоўнай змены, пераможцы рэйтынгу былі ўзнагароджаны граматамі за добрасумленную працу.

Кіраўніцтва гімназіі выказвае словы падзякі класным кіраўнікам Бычкевіч А.П., Дубоўскай К.А., Навіцкай Р.А., Волчанка А.І., бацькам навучэнццаў, педагогам Кастэцкай С.І., Смольскай С.В., Яраховічу С.К., Сябро С.В. за дапамогу ў арганізацыі дзейнасці лагера і спадзяецца на далейшае супрацоўніцтва!

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь