Home » Навiны » 2 верасня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “З новым настроем у новы навучальны год!”.

2 верасня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “З новым настроем у новы навучальны год!”.

У першую суботу верасня навучэнцы 4 “А”, 4 “В” класаў, бацькі сталі ўдзельнікамі спартыўных спаборніцтваў “Вясёлыя старты”; навучэнцы 6 класаў – спартландыі “Лоўкія, дужыя, смелыя”, па выніках якой пераможцамі сталі навучэнцы 6 “Б” класа.
У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”; прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, заняткі аб’яднання па інтарэсах “Крэатыўчык” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Беларусь – мая Айчына!”, “1 верасня – Дзень ведаў”, “500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню”, “Новыя кнігі”, “Янку Купалу – 135 гадоў!”.
Ярка і запамінальна прайшла ўрачыстая сусрэча навучэнцаў міжшкольнага педагагічнага класа, які дзейнічае на базе нашай гімназіі, з кіраўніцтвам аддзела адукацыі, спорту і турызму, гімназіі г.Дзяржынска, педагогамі.
Навучэнцы 8 “Б” класа ў шосты школьны дзень сталі ўдзельнікамі КТС “Прывітанне, школа!”, а навучэнцы 4 “Б”, 4 “М” класаў – майстар-класаў у ЦТДіМ, арганізаваных у рамках Тыдня ўстаноў дадатковай адукацыі.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь