Home » Навiны » Каб вучыць трэба вучыцца

Каб вучыць трэба вучыцца

21 верасня 2017 года на базе гімназіі адбыліся заняткі «Школы маладога педагога» настаўнікаў геаграфіі і біялогіі Дзяржынскага раёна.
У метадычным мерапрыемстве прынялі ўдзел маладыя спецыялісты з вопытам работы да 5 гадоў і настаўнікі-прадметнікі , якія не з’яўляюцца спецыялістамі. Тэмай заняткаў стала фарміраванне прадметных і ключавых кампетэнцый вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Геаграфія» і «Біялогія». Настаўнікі гімназіі Рагожкіна Святлана Рыгораўна і Яраховіч Сяргей Канстанцінавіч запрасілі прысутных на вучэбны занятак па геаграфіі ў 10”А” класе “Геаграфічныя назвы Беларусі” і вучэбны занятак па біялогіі ў 7 “А” класе «Бактэрыі – найстаражытнейшыя арганізмы на зямлі», на якіх яны пазнаёмілі са шляхамі павышэння якасці геаграфічнай і біялагічнай адукацыі, паказалі як выкарыстанне актыўных і інтэрактыўных метадаў навучання ў працэсе выкладання гэтых прадметаў стварае ўмовы для рэалізацыі здольнасцяў вучняў на вучэбных занятках. Пасля заняткаў быў праведзены аналіз і самааналіз урокаў з пазіцыі фарміравання прадметных і ключавых кампетэнцый навучэнцаў.
Настаўнік біялогіі Слінка С.У. пазнаёміла прысутных з метадамі эффектыўнай арганізацыі даследчай дзейнасці навучэнцаў, прыёмамі і сродкамі матывацыі і стымулявання іх вучэбнай дзейнасці і формамі індывідуальнай работы з высокаматываванымі навучэнцамі.
На семінары былі таксама абмеркаваны спосабы фарміравання камунікатыўных навыкаў навучэнцаў, і метады супрацоўніцтва ў зносінах з вучнямі, неабходныя для паспяховага праходжання працэсу навучання.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Детский правовой сайт
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь