Home » Навiны » 23 верасня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Насустрач новым адкрыццям!”.

23 верасня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Насустрач новым адкрыццям!”.

У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Белая ладдзя”. Навучэнцы 2-х класаў сталі ўдзельнікамі спартыўнага свята “Вас кліча спартландыя!”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах (“Алгебра вучыць разважаць”); заняткі гурткоў “Гімназічны тэатр”, “Масцярыца”, “Юны журналіст”, “Крэатыўчык”, “Чароўная мазайка”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Гімн мірнай зямлі” (да Дня міру (21.09)), “Хоббит, или Туда и Обратно” (да 80-годдзя выхаду ў свет аднаіменнай кнігі Толкіена (1937)), “Чытаем вершы М. Танка” (да 105-годдзя беларускага паэта (17.09.1912)).
Весела і актыўна шосты школьны дзень у нашай гімназіі праходзіў для піянераў дружыны “Спадчына”, якія сталі ўдзельнікамі пазнавальна-забаўляльнай гульні “Свая гульня”, прымеркаванай да Дня нараджэння піянерскай дружыны гімназіі (26.09). Больш падрабязна пра дадзенае мерапрыемства можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Выхаванцы аб’яднання па інтарэсах “Спартыўнае арыентаванне” (РЦТіК) у суботні дзень сталі ўдзельнікамі турыстычных спаборніцтваў, якія прайшлі на базе раённага цэнтра турызму і краязнаўства (в. Стагькава); навучэнцы 8-9 класаў наведалі з азнакамляльнай экскурсіяй абласны аграрна-тэхнічны ліцэй, а навучэнкі 10-11 класаў – Акадэмію крэатыўных тэхналогій “IT Princess Academy”, дзе прынялі ўдзел у канферэнцыі “ProCreative Girls” (г. Мінск).
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Спасылкі

Cайт Президента Республики Беларусь
ГИАЦ МО РБ
Комитет по образованю МИНГОРИСПОЛКОМА
Официальный сайт Дзержинского райисполкома
АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь