Home » Навiны » Конкурс чытальнікаў

 
 

Конкурс чытальнікаў

 

НАВІГАЦЫЯ

maksimШто такое бяссмерце? Многія задумваліся над гэтым пытаннем. Некаторыя нават марылі аб ім. Ды не ўсе яго дасягалі. Толькі абраным дадзена зведаць гэтую долю. “Як?” – спытаеце вы. Стаўшы, напрыклад, вядомымі паэтамі. Такімі, якіх узгадваюць і праз 120 гадоў з іх дня нараджэння. У прыватнасці, такі лёс напаткаў Максіма Багдановіча. І няхай яму было адмерана ўсяго толькі 25 гадоў зямнога жыцця, затое ён змог пражыць іх так, што і ў 2012-м, праз 120 гадоў з таго моманту, як ён з’явіўся на свет, жывуць яго вершы. Яны не проста надрукаваны ў кнігах, яны ажываюць у сэрцах і вуснах шчырых, светлых, таленавітых вучняў. Так яго думкі, мары, фантазіі, мудрасць становяцца часткай іх душаў. І гэта проста цудоўна…

Адбывалася гэтая чароўная і ўрачыстая падзея ў нашай гімназіі ў суботу, 21 студзеня. 27 юных аматараў літаратуры 5-8-х класаў сабраліся ва ўтульным 23-м кабінеце, каб прадэманстраваць сваё майстэрства выразнага чытання вершаў на памяць. Усе творы, якія гучалі, належаць пяру Максіма Багдановіча. Тым самым мы адзначылі яго 120-гадовы юбілей.

Кампетэнтнае журы ў складзе Ірыны Ігараўны Асадчай, Алы Мікалаеўны Харлап і Вікторыі Аляксандраўны Гал з задавальненнем выслухала ўсіх удзельнікаў. Пасля чаго Ірына Ігараўна дала ім каштоўныя парады. Многія выступленні адрозніваліся артыстызмам, надзвычайнай выразнасцю, пранікнёнасцю. А некаторыя нават ўяўлялі сабой міні-спектаклі, якія закранулі да глыбіні душы.

Паколькі конкурс усё ж такі затаецца конкурсам, былі вызначаны прызавыя месцы. Так, сярод 5-х класаў дыплом 1 супені дастаўся Дыбаль Валянціне, сярод 6-х – Вайцяховіч Вікторыі, сярод 7-8-х 1-е месца раздзялілі адразу тры ўдзельнікі: Якубоўская Анастасія, Тумель Анастасія і Кароль Яўген.

Завяршылася пасяджэнне клуба “Крынічка” ў гімназічным кафэ за кубачкам салодкай гарбаты.

Многія ўдзельнікі памятаюць мінулы ўнутрыгімназічны конкурс чытальнікаў, прысвечаны 80-годдзю Уладзіміра Караткевіча, які прайшоў ў лістападзе 2010 года. І ўжо пачынаюць рыхтавацца да наступнага, бо наперадзе – 130-гадовы юбілей знакамітых беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Што ж, ім можна толькі пажадаць: “Наперад, да зор!” Няхай усё ў вас атрымаецца!

…Ці не аб такім бяссмерцці марыць кожны паэт?..

[mudslide:picasa,0,gymndz.school,5701584640936865905]

Comments are closed

Sorry, but you cannot leave a comment for this post.

НАВIНЫ »

ЗАПРАШАЕМ НА СВЯТА ПЕРШАГА ЗВАНКА!

ЗАПРАШАЕМ НА СВЯТА ПЕРШАГА ЗВАНКА!

Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі! Паважаныя бацькі і педагогі! Запрашаем вас на Свята першага...

 

Аб правядзенні рабочых класных гадзін

Рабочыя класныя гадзіны для навучэнцаў 5-11 класаў пройдуць 30 жніўня, у чацвер. Пачатак у...

 
Поздравляем юную художницу!

Поздравляем юную художницу!

С 1 по 15 августа в рамках республиканской профсоюзной акции “Профсоюзы – детям”...

 
Образовательная Ярмарка-2018

Образовательная Ярмарка-2018

17 августа руководство и педагоги нашей гимназии стали участниками открытой образовательной...

 
Группы продлённого дня для учащихся 1-3 классов

Группы продлённого дня для учащихся 1-3 классов

С целью формирования групп продлённого дня  приглашаем родителей или законных представителей...

 
Мы любим турслёт!

Мы любим турслёт!

Мы устали от каникул, Потому собрались в путь, Чтоб сегодня на турслёте Победить и отдохнуть!         ...

 
“Віват, студэнты! Віват, гімназісты!”

“Віват, студэнты! Віват, гімназісты!”

ДАРАГІЯ ВЫПУСКНІКІ ГІМНАЗІІ 2018 ГОДА! ПАВАЖАНЫЯ ПЕДАГОГІ, ВУЧНІ 10-11 КЛАСАЎ! І...

 
Деловой стиль одежды в 2018/2019 учебном году

Деловой стиль одежды в 2018/2019 учебном году

В ходе образовательного процесса во всех видах учреждений общего среднего образования...

 
О предоставлении бесплатного питания учащимся

О предоставлении бесплатного питания учащимся

Уважаемые родители! Предоставление бесплатного питания учащимся осуществляется на основании...

 
О медицинском осмотре учащихся

О медицинском осмотре учащихся

УВАЖАЕМЫЕ УЧАЩИЕСЯ И РОДИТЕЛИ! Ежегодные медицинские осмотры – обязательная процедура,...